Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайМолодёжьМолодёжь

Зорнае лета гудзевіцкіх юнакоў і дзяўчат

Зорнае лета гудзевіцкіх юнакоў і дзяўчат21 августа 2019 — 09:03

Лета, мора, сонца, пляж… Такія варыянты адпачынку за мяжой прапаноўваюць турыстычныя фірмы. Усё гэта цудоўна, але актыўны адпачынак пад дэвізам: “Зрабі лета ярчэй!” можа быць і ў сценах роднай школы, дзе ўсё люба і знаёма. 

 У адрозненне ад падманлівых абяцанняў у інтэрнэце, гэта сапраўды рэальная магчымасць  для непаўналетніх атрымаць карысны вопыт і здорава адпачыць, зарабіць грошы. Вось і ў ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа” гасцінна расчыніла дзверы для сваіх выхаванцаў выхаваўча – аздараўленчая ўстанова “Лагер працы і адпачынку “К.Р.У.Т.О.”” 16 падлеткаў ва ўзросце 14 - 16 гадоў сталі адной дружнай сям’ёй на 18 дзён. Хлопцы і дзяўчаты якасна выконваюць  пастаўленыя перад імі задачы. Гэтыя юнакі і дзяўчаты ўдала спалучаюць адпачынак з працай на калгасных палетках ЗАТ “Гудзевічы”.

У ходзе падарожжа экспрэс-цягніка дзеці робяць прыпынак на станцыях: “Вясёлы серпантын”, “Працоўная”, “Музычная”, “Спартыўная”, “Экалагічная”, “Бяспечная”, “Прыгожая”, “Бізнес–станцыя”, “Дружба”. На кожнай са станцый пасажыраў чакаюць розныя адкрыцці, знаёмствы, выпрабаванні. А суправаджаюць  пасажыраў падчас падарожжа праваднікі-выхавальнікі. Так, пры правядзенні аўкцыёну ведаў “Гісторыя роднага краю” гучалі цікавыя факты пра нашу мясцовасць.

Лейтматывам сітуацыйна-прававога практыкума “Падлеткі і наркотыкі” стала сцвярджэнне, наколькі важна кожнаму чалавеку, асабліва моладзі, беражліва ставіцца да свайго здароўя. Вельмі кранулі звесткі пра жыццё “зорак”, якія былі звязаны з наркотыкамі. Гучалі песні М.Насырова, Земфіры, Сорына. Напрыканцы, выхавальнікі зрабілі агляд кніжнай выставы “Не будзь залежны - скажы “Не”!” Вельмі цікавымі былі экскурсія ва УК “Гудзевіцкая бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры, экскурсія на  сумесную  выставу лекавых траў УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”” і УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна – краязнаўчы музей”,  віртуальнае падарожжа па НДЦ “Зубраня”, аўкцыён кампліментаў і пажаданняў, аперацыя “Помнік распавядае…” і інш. Самымі актыўнымі пры правядзенні мерапрыемстваў былі Эйсмант Ангеліна, Пракаповіч Вольга, Папко Уладзімір, Даўгаполік Дзіяна, Станілка Вадзім, Цыдзік Карына, Паноў Аляксей, Мазаль Алеся,  Ялоўчык Дар’я, Папко Уладзімір. 

На жаль, гатовага рэцэпту “звонкага лета” не існуе. Але мы ўпэўнены, што ўзаемаразуменне, добры настрой — вось, што дае поспех у рашэнні гэтай задачы. Выхавальнікі  робяць усё неабходнае для таго, каб кожны дзень быў для выхаванцаў запамінальным. Хочацца спадзявацца, што адпачынак прыйдзецца  даспадобы, што дзеці пасля працоўнага лета будуць ведаць цану кожнага заробленага рубля, паважаць не толькі сваю працу, але і чужую.

 

 

Славута Ніна Лявонцьеўна,

намеснік дырэктара выхаваўча – аздараўленчай установы

“Лагер працы і адпачынку “К.Р.У.Т.О.””

ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”

Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио