Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСельская жизньСельская жизньСоциумВ трудовом коллективеБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

З хлебаробскага роду Мастоўшчыны

З хлебаробскага роду Мастоўшчыны22 января 2019 — 09:13

Аднаму з вядомых хлебаробаў Мастоўшчыны загадчыку вытворчага участка “Пілкі” ЗАТ “Гудзевічы” споўнілася 60 гадоў. Усё свядомае жыццё ён аддаў вясковай працы. З юбілеем ветэрана павіншавалі кіраўнікі гаспадаркі, уручылі падарункі. Ганаровую грамату ён атрымаў і ад раённай арганізацыі  галіновага прафсаюза.

Аляксандр Пацапей ведаў з дзяцінства якую прафесію выбера ў дарослым жыцці. Ён будзе працаваць на зямлі! Хлопцу падабаліся родная вёска, яе працавітыя людзі, тэхніка, што працавала на калгасных прасторах. Як і ўсе вясковыя хлапчукі ён умеў даглядаць сялянскую гаспадарку, побач з дарослымі  працаваў у полі, мог запрэгчы каня, праехаць на трактары.

І разам з тым, у яго было нешта большае, чым у равеснікаў. Бацька Аляксандра працаваў калгасным брыгадзірам у вёсцы Струга, і з маленства браў хлапчука ў поле. Многа аб чым расказваў і паказваў. Ужо ў старэйшых класах Аляксандр як запраўскі аграном ведаў як вырасціць добры ўраджай збожжавых ці прапашных культур, якія агратэхнічныя прыёмы садзейнічаюць хуткаму росту і паспяванню раслін і, наадварот, што стрымлівае іх развіццё. Ён бачыў на практыцы работу добрасумленнага механізатара, на чыім полі ўсё ішло ў рост. Бачыў і нядбайнасць, паспешлівасць пры сяўбе і ўборцы, з чым заўсёды рашуча  змагаўся бацька. Калі прыстыдзіць недобрасумленнага механізатара, калі пакарае. І заўсёды не праміне  добрае слова сказаць пра работу стараннага механізатаара ці палявода. Ну і хлопец, вядома, вучыўся узаемаадносінам калгаснага жыцця, ведаць і распазнаваць сакрэты працы на зямлі.

Пройдзе час, Аляксандр Аляксеевіч закончыць вучобу, атрымае прафесію, навучыцца добра разбірацца ў сельскагаспадарчай тэхніцы. Яму падабалася  работа загадчыка майстэрняў у Пілках. Многае было зроблена па арганізацыі работы механізатараў, рамонту трактараў і камбайнаў, паляпшаліся ўмовы працы і быту.

Нечакана яго паклікалі ў кантору калгаса і былы старшыня гаспадаркі Міхаіл Сцяпанавіч Пронька прапанаваў узначаліць вытворчы ўчастак Пілкі. Аляксандр Аляксеевіч тады рашуча адмовіўся. Прычын было шмат. Гэта толькі назва, што вытворчы ўчастак, а па сутнасці калгас. Раней ў Пілках знаходзілася праўленне калгаса імя Карбышава, які далучылі да больш буйнай гаспадаркі з цэнтрам у Гудзевічах. А па другое ад бацькі ён ведаў, што такое праца загадчыка ўчастка ці як раней гаварылі калгаснага брыгадзіра. Напружанне вялікае, рабочы дзень ад цямна да цямна, спакою не будзе ні летам,зімой.

Праз некаторы час кіраўнік гаспадаркі паўтарыў сваю прапанову. Сур’ёзна  ўсё абдумаўшы, Аляксандр Аляксеевіч згадзіўся. Бацька ж калісьці быў добрым брыгадзірам, вырошчваў высокія ўраджаі. Маючы яго і свой вопыт, пэўную адукацыю, ведаючы людзей і тэхніку – няўжо ён не зможа? Зможа! Участак на той час быў не самым перадавым, але справы паступова наладжваліся. І вось ужо прайшло паўвека з той пары.

-Справы тут па-ранейшаму ідуць добра,- гаворыць галоўны эканаміст Марына Палубятка.- У пазамінулым годзе  быў вырашчаны самы высокі ўраджай, і ўчастак заняў першае места ў нашым акцыянерным таварыстве. У мінулым годзе надвор’е не дало хлебаробам дасягнуць пастаўленых мэт. Але на ўчастку закладзены добры падмурак ураджаю гэтага года. Там знаходзяцца асноўныя плошчы азімых культур сельгаспрадпрыемства – 1052 гектары. Гэта больш за 40 працэнтаў ад усяго пасеянага.

- Намераны атрымаць 7500 тон зерня,- усміхаецца Аляксандр Аляксеевіч.

-Аляксандру ужо шэсцьдзесят, а ён па-ранейшаму ўвесь у справах,- расказвае жонка Галіна Станіславаўна.-Любіць сваю работу і любіць зямлю.

Што яшчэ больш трэба ад хлебароба!

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио