Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныЧто? Где? Когда?Беларусь - ЭТО МЫ!Нам есть чем гордиться

Вёска чакае актыўных

Вёска чакае актыўных12 февраля 2024 — 13:25

Аграпрамысловы  комплекс – адзін з галоўных складнікаў  эканомікі нашай дзяржавы.  Наколькі   граматныя спецыялісты будуць працаваць у гэтай галіне, залежыць поспех і росквіт нашай дзяржавы.

Апошнім часам назіраецца тэндэнцыя зніжэння сельскага насельніцтва. Гэта негатыўна ўплывае на сельскую гаспадарку, бо кадры, якія павінны “падымаць” вёску, масава едуць у горад, змяняючы кардынальна свой лад жыцця. Паўстала неабходнасць замацавання маладых людзей на сваёй малой радзіме.

Аналізуючы паступленне нашых выпускнікоў, можна зрабіць выснову, што амаль штогод яны выбіраюць навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага накірунку. Большасць выпускнікоў аддаюць перавагу Гродзенскаму аграрнаму ўніверсітэту. На сёняшні дзень двое нашых выпускнікоў паспяхова засвойваюць праграму вышэйшай адукацыі па выбраным профілі менавіта ў гэтым універсітэце.

Адзін з іх – выпускнік 2021 года Юрый Майсюк. Так склаўся лёс хлопца, што яго выхаваннем давялося займацца бацьку, родным, якія аказаліся побач, бо ў маладым узросце з жыцця пайшла яго мама. У сям’і яшчэ была старэйшая сястрычка. Бацька працуе ўвесь час у родным КСУПе “Азяранскі”, ён – адзін з лепшых механізатараў. Усе гады ўласным прыкладам прывіваў хлопцу любоў да працы, да зямлі. Старэйшая сястра Юлія таксама працуе ў нашай гаспадарцы на пасадзе юрыста, яе паважаюць як граматнага спецыяліста. Юрый паспяхова займаецца на агранамічным факультэце, мае актыўную жыццёвую пазіцыю. Будучы вучнем нашай школы, прымаў актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, быў членам танцавальнага калектыву “Крынічка”, неаднойчы з запалам рэкламаваў нашу знакамітую “Котчынкую кадрылю”. Нават зараз штогод прымае ўдзел у брэндавым свяце аграгарадка Вялікія Азёркі “Па сцежках спадчыны”. Стаўшы студэнтам, юнак працягвае сваю грамадскую дзейнасць, прымае самы актыўны ўдзел у правядзенні прафарыентацыйных мерапрыемстваў сярод будучых выпускнікоў.

Хутка праляцяць гады – і Юрый як малады спецыяліст прыедзе “падымаць” нашу гаспадарку. Няхай у хлопца ўсё атрымаецца ў жыцці як мага найлепш. Спадарожнікамі па жыцці ў яго – сціпласць, павага, шчырасць і высокая адказнасць за давераную справу.

Рэгіна Дравіца,

настаўнік дзяржаўнай

установы адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио