Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныМолодёжьМолодёжь

Валанцёрская акцыя прайшла ў Мікелеўшчынскім дз/с-СШ

Валанцёрская акцыя прайшла ў Мікелеўшчынскім дз/с-СШ24 марта 2020 — 14:02

Менавіта пад такой назвай 21 сакавіка прайшла валанцёрская акцыя ў Мікелеўшчынскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.У шосты школьны дзень па ініцыятыве педагога-арганізатара Таццяны Тадэўшаўны Жаброўскай члены валанцёрскага атрада майстравалі новыя домікі для нашых сяброў меншых – птушак. Кожны год пералётныя птушкі па клічу мільёнаў сваіх птушыных продкаў ляцяць напоўнач, пераадольваючы тысячы кіламетраў. Яны дэманструюць вялікі цуд любові да радзімы, нясуць добрую вестку аб надыходзячай вясне. У канцы сакавіка – пачатку красавіка птушкі вяртаюцца з выраю ў родныя мясціны. Яны – важная частка нашай прыроды. Каб спакойна вывесці птушанят, ім неабходна наша дапамога. Выраб і ўстаноўка домікаў спрыяе гэтаму. Асноўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу дзяцей да станоўчага вырашэння экалагічных праблем. Акцыя завершана, домікі размясцілі на прышкольнай тэрыторыі. Яны хутка дачакаюцца сваіх навасёлаў, а школьны сад напоўніцца птушыным шчэбетам.

 

Маргарыта Харытонава,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мікелеўшчынскага д/с – СШ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио