Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Урачыстасць у аграгарадку Лунна

Урачыстасць у аграгарадку Лунна01 сентября 2018 — 14:34

У суботу першага верасня расквітнеў аграгарадок Лунна. Прыгожа адзетыя, з букетамі кветак у школу на ўрачыстую лінейку  ішлі дзеці  з дзевяці населенных пунктаў. А разам з імі бацькі, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый. У Лунненскай сярэдняй школе навучаецца каля паўсотні дзяцей. Гэта адна з буйнейшых навучальных устаноў нашага раёна.

Адкрыў урачыстую лінейку, прысвечаную пачатку новага навучальнага года, дырэктар школы В.М.Чэрнік. Віктар Мечыслававіч павіншаваў прысутных з гэтай знамянальнай падзеяй, выказаў шчырую падзяку райвыканкаму, упраўленню адукацыі, калектыву ААТ “Чарлёна”, бацькам вучняў за значны ўклад у падрыхтоўку школы, у тым ліку і набыццё спартыўнага інвентару. Больш як тысячу рублёў пералічыў на гэтую добрую справу былы выпускнік школы С.Чэрнік.

Лепшым вучням школы былі ўручаны ўзнагароды. У прыватнасці, іх атрымалі пераможца спартакіяды школьнікаў Павел Макей, пераможца першага міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка Вікторыя Язерская і іншыя.

З добрымі словамі віншавання звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці дырэктар ААТ “Чарлёна” А.К.Свістун. Анатолій Канстанцінавіч уручыў школе сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Павіншавалі вучняў, бацькоў і настаўнікаў, выказалі ім добрыя пажадання метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета М.С.Цыбульская, кіраўнік справамі Лунненскага сельвыканкома В.А.Каранеўская, прадстаўнікі аддзелаў міліцыі і надзвычайных сітуацый.

Удзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі першакласнікаў, слова атрымалі і тыя вучні, хто прыйшоў у апошні раз на вераснёўскую школьную лінейку.

Мерапрыемства прайшло па-святочнаму прыгожа, цікава і пазнавальна. Многія гаварылі кранальныя словы пра сваю родную школу, малую радзіму.

Па традыцыі былі ўскладзены кветкі ля бюста Івана Шарамета і помнікаў воінам і землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айыннай вайны.

Затым школьнікі прыступілі да заняткаў.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фото аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио