Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Лінейка ў Правамастоўскай СШ

Лінейка ў Правамастоўскай СШ01 сентября 2018 — 13:37

Па-святочнаму прыбранай і абноўленай, з чыстымі і ўтульнымі класнымі кабінетамі, дзе ўсё гатова да новага школьнага падарожжа, сустракала вучняў, іх бацькоў, педагогаў і гасцей Правамастоўская сярэдняя школа.

Вялікія букеты, з-за якіх не відаць дзяцей, маленькія джэльтмены ў строгіх касцюмах, белыя стужкі ў бездакорных прычосках дзяўчынак, слязінкі ў маміных вачах... У першы дзень каляндарнай восені восем юных жыхароў аграгарадка Правыя Масты сталі горда называцца першакласнікамі Правамастоўскай сярэдняй школы. Сёння для іх прагучаў першы школьны званок на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку новага навучальнага года – Дню ведаў.

З гэтай падзеяй рабят, што толькі пачынаюць свой шлях у Краіну ведаў, а таксама ўсіх астатніх вучняў школы і адзінаццацікласнікаў, для якіх гэты школьны год апошні, павіншавалі адміністрацыя школы, госці, настаўнікі.

Добрыя пажаданні паспяховай вучобы, новых перамог і дасягненняў, моцнага здароўя і выдатнага настрою, рэалізацыі ўсіх паланаў і задумак, ніколі не забываць сваю малую радзіму для рабят, іх бацькоў і педагогаў прагучалі ад першага намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкама Генадзя Мікалаевіча Шатуева, галоўнага спецыяліста ўпраўлення адукацыі райвыканкама Людмілы Іванаўны Маскевіч, дырэктара школы Мікалая Вячаслававіча Ярца. Далучыліся да іх таксама ўпраўляючы МРУСП “Мастаўчанка” Дзмітрый Паўлавіч Булак, прадстаўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях.

Асабліва хвалюючым гэты дзень стаў для перашакласнікаў, якіх па дарозе ведаў павядзе іх першая настаўніца Таццяна Аляксееўна Бурак. На школьную фінішную прамую выйшлі шэсць адзінаццацікласнікаў разам са сваім класным кіраўніком Анжалікай Мікалаўенай Мацюк. Пад позіркі і апладысменты ўсіх прысутных яны ўрачыста перадалі ключ ведаў сваім юным сябрам, а разам з ім – наказ дастойна несці званне вучняў Правамастоўскай сярэдняй школы.

Першае прафесійнае хваляванне адчулі маладыя педагогі, што папоўнілі настаўніцкі калектыў школы. Гэта настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вікторыя Міхайлаўна Ярмоліч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Вераніка Яўгенаўна Куль і настаўнік біялогіі Надзея Станіславаўна Венская.

Прыемны падарунак у выглядзе спартыўнага інвентару падрыхтаваў для школы бацькоўскі камітэт, ад імя якога выступіла Людміла Казіміраўна Клімовіч.

...І вось ён гучыць – першы званок на першы ўрок, што прайшоў для ўсіх вучняў пад тэмай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” і быў прысвечаны Году малой радзімы.

 

Н.ШЭЎЧЫК

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио