Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
3
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизньСоциумБелорусский союз женщин - 25 лет вместеКультура и историяКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Удзельнікі клуба пажылых людзей “Гарачыя сэрцы” з Гудзевіч падзяліліся сакрэтамі актыўнага даўгалецця

Удзельнікі клуба пажылых людзей “Гарачыя сэрцы” з Гудзевіч падзяліліся сакрэтамі актыўнага даўгалецця04 сентября 2019 — 13:53

І ў сталым узросце жыццё можа быць поўным, яркім, насычаным і актыўным. Такім жа, як ва ўдзельнікаў клуба пажылых людзей “Гарачыя сэрцы” Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры.

Сустрэчы з цікавымі субяседнікамі і выставы творчых работ, адмысловыя імпрэзы і падарожжы па родным краі – у “багажы” актыўных наведвальнікаў гэтага аб’яднання нямала памятных падзей, што прыносяць прыемныя ўспаміны і зараджаюць энергіяй на новыя здзяйсненні. Рэалізаваць апошнія ім дапамагаюць ЗАТ “Гудзевічы” і сельскі Савет.

Сваімі напрацоўкамі, а таксама шчодрасцю душы і мудрай навукай жыцця гудзевіцкія “гарачыя сэрцы” шчыра дзяліліся з удзельнікамі раённага семінара для работнікаў клубных устаноў, які ладзіўся на базе Гудзевіцкага цэнтра вольнага часу і культуры. Сярод абмеркаваных тэм – асноўныя формы работы клубных устаноў з людзьмі пажылога ўзросту.

У цёплай атмасферы творчай гасцінай “Белай акацыі гронкі духмяныя” прайшоў абмен вопытам па пытанні, якім чынам наладзіць работу са сталымі вяскоўцамі. Сваімі думкамі на гэты конт падзяліліся старшыня Гудзевіцкага сельвыканкама Кацярына Басінская, старшыня Мастоўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Ірына Сераброўская, протаіерэй храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Гудзевічы Мікалай Сень, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі сельсавета Ірэна Жукоўская.

Таксама да зацікаўленай размовы далучыліся намеснік дырэктара раённага цэнтра культуры Людміла Гайдаш, загадчык аддзела сацыяльна-культурнай і метадычнай дзейнасці РЦК Марына Голубева, спецыяліст аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лілія Габрусевіч.

Асаблівага каларыту мерапрыемству дадаў мясцовы паэт Мікалай Іваноўскі, прачытаўшы свае вершы.

Н. СВЯТЛОВА



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио