Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и история30 лет вывода войск из АфганистанаНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

У школьных музеях Мастоўшчыны жыве памяць пра подзвігі воінаў-інтэрнацыяналістаў

У школьных музеях Мастоўшчыны жыве памяць пра подзвігі воінаў-інтэрнацыяналістаў14 февраля 2019 — 08:22

У гэтыя дні шматлюдна ў школьных музеях, дзе знаходзяцца экспазіцыі, прысвечаныя воінам-інтэрнацыяналістам. Вучні і госці знаёмяцца з успамінамі тых, хто ваяваў у Афганістане, іх фотаздымкамі і асабістымі рэчамі, узнагародамі, тут праходзяць класныя гадзіны і прэзентацыі.

Шмат мерапрыемстваў адбываецца і ў пятай гарадской школе. Мы зайшлі ў музей “Памяць” у той час, калі член аб’яднання па інтарэсах “Юны экскурсавод” Яўген Пракапеня расказваў вучням пра выпускнікоў школы, якія ваявалі ў Афганістане, а таксама пра загінуўшага там Аляксандра Саўчука. У гэтым музеі сабрана самая вялікая ў нашым раёне экспазіцыя пра воінаў-інтэрнацыяналістаў. У адкрытым доступе на стэндах знаходзяцца дзясяткі цікавых экспанатаў.

- 108 воінаў Мастоўшчыны выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, - расказвае кіраўнік народнага музея “Памяць” Таццяна Пракапеня. - Сярод іх Уладзімір Кішкун, Алег Войнаў і іншыя. Гэтыя смелыя юнакі засталіся вернымі свайму воінскаму абавязку, глядзяць на нас з далёкіх фотаздымкаў, нагадваюць аб падзеях 30-гадовай даўніны, якія мы павінны не забываць. У музеі частыя госці - старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргей Ткачук, падпалкоўнік запаса Мікалай Малчанаў. Дарэчы, Мікалай Юр’евіч - бацька нашай былой вучаніцы. Мы з удзячнасцю атрымліваем рэліквіі, якія шмат чаго апавядаюць пра суровыя гады ў жыцці воінаў-мастаўчан. У нашым музеі захоўваецца форма воіна-інтэрнацыяналіста, талісман аднаго з салдат  – дзве кулі, злучаныя паміж сабой, можна ўбачыць падзякі за мужнасць, за праяўленыя смеласць і адвагу ў баях, Граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Савецкага Саюза, якіх былі ўдастоены нашы землякі.

Мы таксама пабывалі ў музеі гімназіі №1 г.Масты. Тут васьмікласнікі сабраліся на класную гадзіну, прысвечаную 30-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана. Была падрыхтавана спецыяльная прэзентацыя “Час выбраў нас”.  Аб падзеях больш чым 30-гадовай даўнасці, у якіх прымалі ўдзел выпускнікі школы, расказала экскурсавод музея “Гісторыя школы ў гісторыі краіны” Эмілія Падгайская. На экране дэманстраваліся  кадры афганскай вайны, вучні пачулі ўспаміны Ігара Вашкевіча, які расказаў аб тым, як у вельмі цяжкіх умовах баявога жыцця, далёка ад дому, воіны захавалі вернасць воінскай прысязе, праявілі лепшыя чалавечыя якасці.

- Мы выкарыстоўваем розныя формы работы з вучнямі,- расказала кіраўнік музея Лілія Дзямешчык. - Праводзім экскурсіі, гутаркі, класныя гадзіны, прэзентацыі і многа чаго іншага. Васьмікласнікі, напрыклад, пабывалі ў Мінску на “Востраве слёз” ля мемарыяла афганцам. Працягваем сувязь з нашымі выпускнікамі, якія бралі ўдзел у той далёкай  вайне, сабіраем іх асабістыя рэчы, успаміны, узнагароды, а таксама публікацыі ў сродках масавай інфармацыі. Усё гэта знаходзіць сваё месца ў нашым музеі. Адчуваем гонар за нашых землякоў, якія дастойна паказалі сябе на вайне.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио