Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныСоциумОбщественная жизньСоциумБелорусский союз женщин - 25 лет вместеСоциумПрофсоюзная жизньКультура и историяКультураБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

У Мастоўскім музеі “Лес і чалавек” не шкадавалі цёплых і пяшчотных слоў для жанчын-маці

У Мастоўскім музеі “Лес і чалавек” не шкадавалі цёплых і пяшчотных слоў для жанчын-маці16 октября 2019 — 11:23

Як жа цудоўна, што ёсць у нашым календары такія святы, як Дзень маці, калі ты можаш спыніцца і ўспомніць пра самага дарагога, роднага і важнага чалавека на гэтым свеце – пра сваю матулю. З асаблівай пяшчотай і душэўнасцю вялі размову пра сваіх анёлаў-ахоўнікаў удзельнікі мерапрыемства, арганізаванага супрацоўнікамі музея “Лес і чалавек”.  

– Любоў, цяпло, пяшчота, шчырасць, шчасце – менавіта з гэтымі паняццямі, светлымі і запаветнымі пачуццямі асацыіруецца ў нас вобраз матулі. Нават стаўшы  дарослымі, мы ўсё роўна застаемся для яе дзецьмі, якім неабходна матуліна ласка, любоў і клопат, – звярнулася да ўдзельнікаў сустрэчы дырэктар музея Наталля Пуцілоўская, закрануўшы самыя патаемныя струны душы прадстаўніц цудоўнай паловы. А гарманічна падабраныя песні, прагучашаўшыя як гімн жанчыне-маці, выклікалі душэўныя перажыванні і слёзы.

Вялікае шчасце і адказнасць быць мамай дачкі, асаблівая місія і асаблівае званне быць мамай сына – будучага абаронцы Айчыны.

– Мне давялося перажыць Вялікую Айчынную вайну, голад, холад, нястачу, страх быць забітай разам са сваёй сям’ёй, таму хачу пажадаць, каб у лёсы жанчын і лёсы іх сыноў ніколі больш не ўвайшло страшнае слова “вайна”, -выказала пажаданне Валянціна Рыгораўна Пракапюк, якая пражыла складанае, але дастойнае жыццё. І зараз добрыя ўспаміны з прафесійнай дзейнасці, яркія эмоцыі актыўнага грамадскага жыцця зараджаюць яе бадзёрасцю і аптымізмам, нараджаюць вершаваныя радкі і жаданне “несці свае маршчынкі і сівізну напаказ”. З’ўляючыся даўнім сябрам музея, яна разам з калегай Валянцінай Навумаўнай Сазонавай сёлета значна папоўнілі фонды музея новымі цікавымі экспанатамі.

Кожная жанчына-маці ўвасабляе ў сабе цяпло і ўтульнасць роднага дома, дзе смачна пахне пірагамі, а сярод дарагіх сэрцу рэчаў – сурвэткі і ручнікі, цацкі і іншыя рэчы, што захоўваюць цяпло родных рук. Вось і ўдзельніцы сустрэчы падзяліліся сваімі захапленнямі, якія прыносяць ім душэўнае задавальненне і спакой.

– А вось у нашай сям’і гадуецца слімак Ахаціна, – здолела здзівіць прысутных дырэктар музея Наталля Пуцілоўская, дэманструючы незвычайнага хатняга гадаванца.

Шмат прыемных імгненняў прынесла жанчынам і знаёмства з работамі Валянціны Волкавай, што прадстаўлены на выставе ў музеі. Карціны на бярэсце, пано і падзелкі з прыроднага матэрыялу нікога не пакінулі абыякавым да творчасці гэтай таленавітай жанчыны.

А яшчэ ўдзельніцы сустрэчы змаглі адчуць любоў, пяшчоту, працавітасць, цярпенне і дабрыню маці ...на смак. Так-так, нічога дзіўнага. Менавіта гэтыя якасці кожная з супрацоўніц музея, з’яўляючыся клапатлівай матуляй і гасціннай гаспадыняй, уклала ў стравы, што былі прыгатаваны да мерапрыемства. Наварысты кулеш, які ў свой час рыхтавалі партызаны, бабка, бліны з варэннем, пірагі з яблыкамі – багата накрыты стол стаў падставай падзяліцца сакрэтамі кулінарнага майстэрства.

Трэба сказаць, што сустрэча прайшла так душэўна і, як кажуць, на адным дыханні, што яе ўдзельніцы развітваліся з пажаданнямі ў хуткім часе сустрэцца зноў.

Н. ШЭЎЧЫК

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио