Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

У Азёрках адзначылі свята самай старой вуліцы

У Азёрках адзначылі свята самай старой вуліцы20 августа 2018 — 15:43

У Азёрках у нядзелю весела адзначылі свята самай старой вуліцы аграгарадка. Кажуць, што вёскі старэюць, але на вуліцы Азёрнай жыве не толькі старэйшае пакаленне, але і маладыя сем'і, у якіх нараджаюцца дзеці.

 Азёрная - самая першая вуліца, якая ўзнікла на берагах ракі Сіпа каля 500 гадоў таму. Менавіта яна паклала пачатак новаму паселішчу, якое сёння налічвае больш за дзесяць вуліц. Пражывае на ёй 82 чалавекі.

Час бяжыць вельмі хутка, вырастаюць дзеці, з'язджаюць на вучобу, знаходзяць сваё месца ў жыцці. Здаецца, што вось-вось вуліца апусцее. Але сёння многія з іх вяртаюцца ў родныя мясціны, ствараюць тут сям'і і застаюцца жыць побач са сваімі бацькамі.

Самай старэйшай жыхарцы вуліцы Азёрнай Яўгеніі Сцяпанаўне Філіпчык споўнілася 94 гады, а самай малодшай Ілоне Пась - усяго тры гады. Дарэчы, Яўгенія Сцяпанаўна дагэтуль сама займаецца хатнімі клопатамі, праполвае агарод і з'яўляецца для астатніх жыхароў прыкладам бадзёрасці духу і фізічнай трываласці.

Успаміналі на свяце і трагічныя даты гісторыі вуліцы - час, калі на фронт сыходзілі і мужчыны, і жанчыны, а тыя, што засталіся, станавіліся партызанамі. Імёны ветэранаў С.С. Цвёрдага, П.У. Галіцкага, П.С. Юргеля, У.Т. Сухабокага, А.Т. Сухабокага, І.М.Буцько, А.М. Буцько, А.Я. Пачабыта, І.С. Дубатоўкі, М.Я. Васілеўскага і А.Ф. Васілеўскай ушанавалі хвілінай маўчання.

Успомнілі і тых, хто аднаўляў вёску і гаспадарку пасля вайны і працуе цяпер. Вядучыя зазірнулі ў кожны дом і выказалі словы падзякі за нялёгкую працу ў сельскай гаспадарцы паляводам, жывёлаводам, механізатарам і ўсім, чыё жыццё непарыўна звязана з вуліцай Азёрнай.

 Музычныя нумары і памятныя сувеніры ў якасці падарунка атрымала шматдзетная мама Марыя Сцяпанаўна Шкруць, якая выгадавала пяцярых дзяцей, а яны падарылі ёй 7 унукаў і 6 праўнукаў, а таксама Андрэй Андрэевіч і Ганна Юр'еўна Махаметы за лепшы подворак. Загадчыцы ФАПа Валянціне Аляксандраўне Бярозавай была ўручана Грамата УЗ “Мастоўская ЦРБ” за шматгадовую працу ў сістэме аховы здароўя.

Але кульмінацыяй усяго свята сталі “маладыя”, якія адзначылі сямідзесяцігоддзе свайго шлюбу. У далёкім 1948 годзе Мікалай Аляксандравіч і Ядвіга Вікенцьеўна Болбат зарэгістравалі шлюб і з тых часоў не расставаліся. Усё жыццё яны аддалі працы ў гаспадарцы і пражылі на вуліцы Азёрнай. У іх сям'і выраслі тры сыны, пяць унукаў і тры праўнукі. У гэты дзень яны адзначылі “добрае” або “ўдзячнае” вяселле, і, як належыць, ім

 крычалі “горка” і вадзілі карагоды вакол пары.

Як жа атрымалася захаваць моцныя сямейныя адносіны так доўга?

- Сакрэта няма. Трэба проста кахаць адзін аднаго, паважаць узаемныя жаданні і мець цярпенне да недахопаў. А таксама ўшаноўваць сямейныя каштоўнасці і верыць у іх, - адказала Ядвіга Вікенцьеўна. - Мы сябравалі яшчэ са школы, потым сталі сустракацца і пажаніліся. Так мы сталі адзінымі адзін у аднаго.

У адрас гэтай пары гучала шмат пажаданняў жыць доўга і яшчэ праўнукаў пажаніць.

Парадавалі гледачоў музычныя нумары, падрыхтаваныя работнікамі сельскага клуба “Азёркі” - І.Шалястовіч, Г.Шалястовіч, Д.Бачко, А.Чудзілоўскай, Н. Жыдкевіч, Ю.Майсюк, А.Жук, А.Васілеўскай, а таксама танцавальныя - у выкананні дзяўчынак Д. Піліпчык, Н.Жук, Е.Жук, Д. Дзядовіч, В.Рудэнка і адзінага хлопчыка Юрыя Майсюка.

 

І.БОЧКО

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио