Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНовости МостовщиныНовости Мостовщины

На свяце ў Песках ушанавалі таленавітых людзей

На свяце ў Песках ушанавалі таленавітых людзей18 августа 2018 — 19:26

На свяце ў Песках ушанавалі таленавітых людзей.

-Сёння ў нас незабыўны ўрачысты дзень,-- сказала адкрываючы свята аграгарадка Пескі вядучая, загадчыца сельскага клуба Д.М.Корхава.- Мы ушануем наш родны мілы куток малой радзімы, адзначым яго таленавітых людзей, тых, каму наша вёска, свой дом важней усяго.

Ствараючы добры настрой прысутным, вакальная група “Івушкі” пад апладысменты аднавяскоўцаў выканала беларускую народную песню “Мы вам жадаем”.

Затым слова ўзяў старшыня Пескаўскага сельскага Савета В.А.Кавалевіч. Валянцін  Альбінавіч павіншаваў прысутных са святам.

-Добрую славу нашым Пескам ствараюць нераўнадушныя, старанныя людзі,-- сказаў ён.—Паглядзіце, колькі прыгожых сядзіб ёсць на кожнай вуліцы, асабліва выдзяляюцца Набярэжная, Пясочная,Завадская,Зялёная, 50 гадоў БССР. Я сёння хачу ўручыць падарункі пераможцам нашага конкурсу на лепшы дом аграгарадка. Гэта сям”я Уладзіміра Мікалаевіча  і Галіны Міхайлаўны Лысюкоў. Яны пабудавалі новы дом на вуліцы Набярэжнай, добраўпарадкавалі сядзібу, аздобілі яе кветкамі. Вельмі прыемна таксама , што на сваю малую радзімы вяртаюцца яе былыя жыхары, прыводзяць у парадак дамы і тэрыторыю. Добрым прыкладам тут з”яўляецца Віктар Паўлавіч Занькавец, які адбудаваў бацькоўскі дом, прывёў у парадак зямельны ўчастак, усталяваў там бяседку.

В.А.Кавалевіч уручыў падарункі сям”і Лысюк і В.П.Занькоўцу, а артысты з Пацавіч Таццяна Мірошнікава і Раіса Пятрова шчыра і душэўна выканалі песню “Деревенька моя”. Наогул, музыкальных нумароў на свяце было шмат. Іх выконвалі Дар”я Корхава,Наталля Радзінская, Аксана Аляшук, Галіна Гайдаш, Алена Масквянкова, Мілана Чарняк, Кацярына і Вікторыя Мармыш, Валерыя Макар і іншыя  артысты.

Павіншавала прысутных са святам аграгарадка яго стараста, пажылы паважаны чалавек А.І.Арцісевіч. Алена Іванаўна ўспомніла даваенны час, калі ў вёсцы пачалі брукаваць вуліцы і укладваць плітку на тратуары, гады ваеннага ліхалецця і мірнай працы, заклікала сялян з душой і нераўнадушным сэрцам адносіцца да сваёй малой радзімы.

Вельмі цікавым быў расказ аб мінулым Песак бібліятэкара Г.П.Гайдаш. Галіна Паўлаўна нагадала легенды аб тым, як узнікла  вёска, і гістарычныя факты аб яе першых пасяленцах, аб тым, як развівалася паселішча ў даўнія часы. Асабліва трагічная старонка ў жыцці вёскі надарылася ў гады вайны, калі тут было знішчана многа яўрэяў. Прысутныя хвілінай маўчання ушанавалі памяць усіх загінуўшых у гады вайны.

Г.П.Гайдаш прачытала пранікнёныя радкі вершаў, якія прысвяцілі сваёй роднай вёсцы  Аляксандра Клімовіч  і Ніна Тарыма.

Свята працягваецца. Вядучая  Д.М.Корхава нагадвае, што старэйшай жыхарцы вёскі В.І.Думаневіч у наступным годзе споўніцца сто гадоў. Яе дачцы Т.І.Клімчук, якая прысутнічала на свяце, быў уручаны памятны падарунак, а вучні Пескаўскай школы выканалі цудоўную песню. Таксама вядучая ўспомніла і пра самага маладога жыхара Песак – Рамана Ляпінскага. Д.М.Корхава павіншавала яго бацькоў з нараджэннем сына, пажадала гэтай моцнай дружнай сям” вырасціць хлопчыка  сапраўным грамадзяніна нашай краіны.

У свой час дзве жыхаркі Песак атрымалі “Медалі мацярынства” за тое, што вырасцілі і выхавалі па шасцёра дзяцей. На свяце выступіла С.Б.Заблоцкая. Станіслава Браніславаўна расказала, як склаўся лёс яе дзяцей і нават прынесла паказаць землякам свае і іх узнагароды. Прысутныя падтрымалі жанчыну бурнымі апладысментамі.

Вельмі прыемна, што і цяпер у Песках жывуць шматдзетныя сем”і, працуюць, выхоўваюць дзяцей. Значыць, ёсць будучае ў аграгарадка. Шматдзетныя сем”і Барашка, Чарняк і Мармыш на свяце былі ушанаваны Ганаровымі граматамі.

Узнагароды атрымалі тыя, хто актыўна ўдзельнічае ў рабоце клуба і бібліятэкі: А.Масквянкова, Н.Радзінская, В.П.Якубік, М.Чарняк, В. і К.Макар, сям”я Барашка і іншыя – усяго больш як дваццаць чалавек.

Успомнілі на свяце і старанную працу работнікаў розных устаноў аграгарадка: школы, лясніцтва, пошты, магазінаў, сельскай амбулаторыі, аптэкі, дому быту і іншых, выказалі ім падзяку.

Яшчэ доўга над Зяльвянкай гучалі песні, чуліся апладысменты – сяляне святкавалі дзень свайго аграгараадка, успаміналі яго лепшых  таленавітых людзей.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара




Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий:
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио