Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныКультура и историяКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Таямніцамі поўніцца зарудаўская зямля

Таямніцамі поўніцца зарудаўская зямля08 ноября 2018 — 10:55

Адкуль пайшла назва аграгарадка Зарудаўе, чаму гару за населеным пунктам называюць Залатою і што з’яўляецца залогам поспеху любой справы? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі зарудаўскія рабяты падчас інтэлект-шоу “Таямніцамі поўніцца родная зямля”, якое ладзілася ў мясцовай бібліятэцы і было прысвечана Году малой радзімы.

Праграма з пазнавальнымі віктарынамі і забаўляльнымі гульнямі была падрыхтавана і праведзена сумеснымі намаганнямі бібліятэкара  Зарудаўскай сельскай бібліятэкі Марыі Рахунак і настаўніцы нямецкай мовы Пескаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Святланы Цярэшка. А ўдзельнікамі занятка сталі як карэнныя юныя жыхары аграгарадка Зарудаўе, так і тыя рабяты, што бавілі ў мясцовых бабуляў і дзядуляў свае восеньскія канікулы.

- Пасля ўласных разважанняў наконт таго, што значыць для кожнага малая радзіма, дзеці даведаліся аб версіях паходжання назвы Зарудаўе. Па адной з іх, так называлі мясцовасць за рэчкай Рудаўкай, у якой вада была рудой ад вялікай колькасці гліны. Па другой, пан, што валодаў маёнткам у вёсцы Бялавічы, тых сялян, якія чымсьці правініліся, адпраўляў за раку Рудаўку, дзе пазней з’явілася паселішча з назвай Зарудаўе. І адно, і другое меркаванне маюць права на існаванне, бо і сёння каля вёскі працякае Рудаўка, а ў Бялавічах у свой час сапраўды быў панскі маёнтак, - расказала бібліятэкар Марыя Уладзіміраўна Рахунак.

Кожная гара ў ваколіцах Зарудаўя таксама мае сваю адмысловую назву. Так, адну з іх мясцовыя жыхары ведаюць як Ельнік, бо калісьці на ёй рос яловы лес, а зараз там поле. Залатая гара атрымала сваю назву за багаты ўраджай пшаніцы, што родзіць тут з даўніх часоў.

Расказалі рабяты і пра сённяшні дзень сваёй роднай вёскі. Тут размешчаны помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, успаміны якіх, дарэчы, яны добра ведаюць па электроннай прэзентацыі, што маецца ў бібліятэцы. Таксама ёсць ў аграгарадку бібліятэка, ФАП, магазін, малочная ферма і мехдвор, дзе працуюць іх бацькі.

Працягам мерапрыемства стала разгадванне рэбусаў і крыжаванак, абмеркаванне і інсцэніроўка казак “Рэпка” і “Тры мядзведзі” на новы сучасны лад. Так быў зроблены вынік, што ўзаемадапамога і калектыўная праца яднаюць людзей і з’яўляюцца залогам поспеху, а вось адлучацца з дому аднаму, нікога не папярэдзіўшы, не толькі няправільна, але і небяспечна.

Завяршыўся занятак гульнёй аб правільных паводзінах – рабяты яшчэ раз успомнілі, як трэба паводзіць сябе дома, на вуліцы, у транспарце, са старэйшымі людзьмі  і  сябрамі.

Н.СВЯТЛОВА

Фота прадастаўлена Зарудаўскай сельскай бібліятэкай 



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий:
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио