Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеМолодёжьМолодёжь

«Такая творчая Аксана!»

«Такая творчая  Аксана!»26 января 2018 — 11:33

 

Кожны чалавек мае свой талент. А вучаніца 11 класа Азёркаўскай сярэдняй школы Аксана Змітрукевіч праяўляе свае таленты адразу ў многіх накірунках. У гэтым годзе яна атрымала грамату на III этапе рэспубліканскай алімпіяды.


Мы добра разумеем, што дасягнуць якіх-небудзь перамог, развівацца ўсебакова і ўзысці на п’едэстал не так проста, для гэтага патрэбна пастаянная, сістэмная работа, дапамога настаўнікаў і бацькоў.


Любоў да роднага слова, да беларускай кнігі і казкі прывіла сям’я Аксаны. Дзяўчынка з простай, мнагадзетнай сям’і. Яе бацькі заўсёды былі прыкладам для пераймання, плённа працавалі. Мама – настаўнік фізікі і матэматыкі, тата – вадзіцель. У дзяцінстве Аксана марыла быць спявачкай і настаўніцай пачатковых класаў, хацела атрымліваць вышэйшую адукацыю ў Мінску, дзе вучыліся яе старэйшыя сёстры Надзя і Дзіна і дзе працуе яе брат Іван.


Поспехі гэтай дзяўчынкі пачаліся з пятага класа, калі яна прывезла першае месца па беларускай мове з раённай алімпіяды.
- Аксана -- ініцыятыўная, жыццярадасная, пазітыўная, поўная жадання працаваць, вельмі адказная, сур’ёзная, таленавітая, цудоўная, творчая, -- расказвае з цеплынёй у голасе і гонарам у вачах настаўніца Таццяна Анатольеўна Галавач. – За 37 гадоў сваёй настаўніцкай працы - гэта мая першая вучаніца, якая вельмі любіць роднае слова, Радзіму, адносіцца да іх з вялікім сэрцам і шырокай душой.


Прыемна было пагутарыць не толькі з настаўніцай, але і з самой таленавітай вучаніцай.


- Любая алімпіяда ці конкурс – гэта стрэс, перажыванні, а таксама новыя магчымасці, перспектывы, бясцэнны вопыт, дзе няўдачы даюць больш, чым перамогі, - успамінае Аксана. - Мне хочацца сказаць дзякуй сваім бацькам за іх выхаванне, за маральную пад-трымку, за тое, што яны заўсёды вераць у мяне, і ад іх дапамогі і любві з’яўляюцца сілы, каб змагацца. Таксама я вельмі ўдзячна Таццяне Анатольеўне за падрыхтоўку і веды. Наталлі Іванаўне Грудскай вялікі дзякуй за заняткі па складанні вусных выказванняў і напісанні водгукаў, за добрыя, цёплыя адносіны. Дзякуй адміністрацыі маёй школы, настаўнікам і ўсім, хто верыў у мяне. Я прайшла праз іспыты і атрымала каштоўны вопыт, які спатрэбіцца мне ў жыцці.


Што ж, добрую заяўку на жыццёвыя перамогі ў будучым зрабіла Аксана Змітрукевіч. Зрэшты, хай пашчасціць табе ў жыцці, Аксана!

В. ПАЛОЙКА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио