Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНовости МостовщиныНаш крайНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Свята вёскі Нацкава "Мой свет - мая зямля"

Свята вёскі Нацкава 'Мой свет - мая зямля'19 июня 2018 — 13:35

17 чэрвеня на цэнтральнай вуліцы вёскі Нацкава гучала музыка. З усіх бакоў спяшаліся жыхары на свята, якое ладзілася на падворку Міхаіла Мікалаевіча і Ірыны Фёдараўны Макей. Гаспадары пастараліся – падрыхтавалі пляцоўку, упрыгожылі саматканымі посцілкамі, расставілі лаўкі і крэслы.

 

 

Калі звярнуцца да гісторыі, то першыя звесткі аб вёсцы Нацкава датуюцца 1816 годам. Тады быў апублікаваны спіс інвентара маёнтка Засценак, да якога адносілася і вёска Нацкава. Сама ж назва паходзіць ад прозвішча памешчыка Нацкого. Але ў народзе ходзіць прыгожая легенда, што назва пайшла ад імя Надзея, Надзька, якая была першай, хто пасяліўся ў тутэйшых месцах.
Адкрыў свята стараста гэтага населенага пункта Міхаіл Юр’евіч Дубіцкі. І, як добрая гаспадыня, вёска запрасіла ўсіх прысутных пачаставацца святочным караваем.



Ганаровымі гасцямі свята сталі найстарэйшыя жыхары, ветэраны працы: Ірына Міхайлаўна Сабасцьян, Анастасія Максімаўна Сіруць, Яўгенія Аляксееўна Сабасцьян і многія іншыя пенсіянеры-калгаснікі. Але вёска маладзее. Летам з’язджаюцца ўнукі, праўнукі. І на свяце прысутнічала шмат моладзі з дзецьмі. Самы юны жыхар – Антон Лісай нарадзіўся 09.02.2018.


У гады вайны вёска пацярпела ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 23 мірныя жыхары былі забітыя, на фронце ваявалі 27 чалавек, з іх 12 не вярнуліся з поля бою. Памяць аб загінуўшых удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання.



Шмат гадоў прайшло з той пары. Вёска Нацкава набыла сучасны выгляд. Зараз у гэтым населеным пункце размясцілася малочнатаварная ферма, на якой працуе амаль усё працаздольнае насельніцтва вёскі. Склаліся нават працоўныя дынастыі. Гэта сем’і Сабасцьян, Баклага, Сарвас, Товкун.Падрастае маладое пакаленне вяскоўцаў. Шматдзетная сям’я Мікалая Антонавіча і Наталлі Уладзіміраўны Кулак выхоўвае траіх дзяцей.


Шмат было сказана цёплых слоў пра ўсіх жыхароў вёскі, для іх гучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Курылавіцкага цэнтра вольнага часу і культуры.



Вёска Нацкава заўсёды славілася жанчынамі-спявачкамі не толькі ў раёне, але і па ўсёй рэспубліцы. Яны ўдзельнічалі ў рэспубліканскім свяце «Дажынкі-1997», які праходзіў у Мастоўскім раёне. Здымаліся на беларускім тэлебачанні, спявалі на радыё. Аб песенных традыцыях вёскі Нацкава распавядаецца ў кнізе «Анталогія беларускай песні». І цяпер, калі самадзейныя артысты выконвалі песні, ім падпявалі і падтанцоўвалі ўсе жыхары.



«Дзякуй за дастаўленыя хвіліны сустрэчы з добрай песняй, што так добра распавялі пра нас, мы будзем яшчэ больш ганарыцца нашай вёсачкай», - сказаў у канцы свята стараста вёскі.

Філіял “Курылавіцкі ЦДіК”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио