Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Свята ў Тумашах

Свята ў Тумашах22 августа 2020 — 08:13

На ўзгорку, як у зачараваным сне, стаіць вёска Тумашы, у якой 16 жніўня ладзілася свята “Зямля бацькоў – зямля сыноў”, прысвечанае Году малай радзімы.

  “У кожнага з нам ёсць свой родны куточак. І дзе б ні жылі мы, ды сэрца ірвецца ў старонку, што любай радзімай завецца”, – такімі задушэўнымі словамі адкрыла свята загадчыца сельскага клуба Ірына Шэлястовіч. – Сёння свята, землякі, для вас і пра вас.

  Гоманам і вяселлем напоўнілася вясковая вуліца зараз: да 18 жыхароў прыехалі дзеці і ўнукі. Назаўсёды ў родныя бацькоўскія хаты вярнуліся дзве маладыя сям’і.

  Са слоў старажылаў, вядома, што вёсцы Тумашы прыкладна 160-170 гадоў. Раней яна размяшчалася ля балота, і было ў ёй усяго 8 хат. Дашчэнту згарэла вёска ў час пажару. Паступова сталі людзі будавацца па-новаму – так узнікла цяперашняя вёска на ўзгорку з шырокай вуліцай, дзе жылі і жывуць цудоўныя людзі.

  Клаўдзіі Сцяпанаўне Майсюк, самай старэйшай жыхарцы, споўнілася 102 гады. Усё сваё жыццё яна шчыра працавала на роднай зямлі. Працавітыя, адданыя і верныя свайму краю паляводы Ніна Аляксандраўна Баран, Ядзвіга Вікенцьеўна Майсюк, Ірына Аляксандраўна Лупач, жывёлаводы Надзея Гаўрылаўна Горная, Вольга Філіпаўна Сончык, Валянціна Якаўлена Клімушко, Леанід Іванавіч Лупач і Мікалай Якаўлевіч Лупач. Для ўсіх гучалі цёплыя словы падзякі і песні за працу.

  Вёска Тумашы багатая людзьмі працы. Усе аднавяскоўцы віншавалі заслужаную калгасніцу Любоў Вікенцьеўну Захарчук, узнагароджаную ордэнам Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за высокія дасягненні ў працы і сумленныя адносіны да яе, з 90-годдзем з дня нараджэння. Музычныя падарункі дасылалі і 80-гадовай юбілярцы Марыі Іванаўне Махамет, былой звеннявой па льне, удзельніцы ВДНГ у Маскве і актывістцы.

  Шчырыя словы ўдзячнасці і песні прымалі Надзея Гаўрылаўна Горная і Ірына Аляксандраўна Кохан, якой сёння 85 гадоў…

  З любоўю ўшаноўваюць жыхары вёскі памяць аднавяскоўцаў, якія прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны і адышлі ў вечнасць.

  Хвіліна маўчання, песня “Жураўлі” – і пякучыя слёзы засцілаюць вочы людзей.

  На свяце віталі і маладых хлопцаў Дзмітрыя Іванавіча Цярэшку, Уладзіміра Адольфавіча Пузача – рабочых будаўнічай брыгады. Добрыя словы падзякі гучалі ў адрас энергічнага маладога мужчыны Уладзіміра Аркадзевіча Чудзілоўскага – старасты вёскі.

  Музычныя падарункі і пажаданні моцнага здароўя, шчаслівых надзей, міру, дабра дарылі мясцовы артысты Ксенія Шэлястовіч, Алена Чудзілоўская, Ірына Шэлястовіч, вакальны гурт “Азяраначка” і акампаніятар Галіна Шэлястовіч.

  Сатырычныя байкі і вершы гучалі з вуснаў Кацярыны Галіцкай, якая па-мастацку выкрывала адмоўныя з’явы жыцця і выклікала смех і апладысменты вяскоўцаў.

  Сваю лепту ў агульнае свята роднай вёскі ўнесла Марыя Іванаўна Махамет: месца сустрэчы ўпрыгожана было яе саматканымі дыванамі, ручнікамі, вышыўкамі.

  Шчырыя словы, цудоўныя песні чулі не толькі людзі, але і тумашоўскія прасторы палеткаў, балот і лясоў.

 

Галіна Шэлястовіч 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио