Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНаш край

Шчырыя словы роднай старонцы

Шчырыя словы роднай старонцы28 октября 2019 — 15:57

Няма на свеце нічога даражэйшага і прыгажэйшага, чым бацькоўскі кут, родныя мясціны.

У Мікелеўшчынскай сельскай бібліятэцы адбыўся тэматычны вечар “Шчырыя словы роднай старонцы”, прымеркаваны да Году малой радзімы.

На мерапрыемства былі запрошаны жыхары в.Мікелеўшчына, людзі паважанага і шаноўнага ўзросту.

Вядучыя вечара Строк Надзея і Ярашук Вікторыя расказалі прысутным аб музеі Маці, які быў адкрыты па ініцыятыве раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”.

Славіцца наша вёска фермерскай гаспадаркай “Мара”, кіраўніком якой з’яўляецца Віктар Антонавіч Кандратовіч, па прафесіі аграном, сын патомных хлебаробаў.

Багацце вёскі – таленавітыя і працавітыя людзі. На вуліцы Маладзёжная жыве ветэран працы, былая настаўніца пачатковых класаў Данута Людвікаўна Халупа. 38 гадоў адпрацавала ў сферы адукацыі, узнагароджана Ганаровымі граматамі і падзячнымі пісьмамі. Гэта вельмі сціплы і творчы чалавек, піша вершы. На працягу ўсяго вечара ў аўтарскім выкананні гучалі словы прызнання любві да Беларусі, роднага краю, роднай хаты, жытнёвага поля. Вершы уласнага сачынення, прысвечаныя родным мясцінам, прачытала  Людміла Станіславаўна Лучко.

Міхаіла Мар’янавіча Маскевіча ў Мікелеўшчыне цэняць і паважаюць за талент і сур’ёзнасць. Дрэва ў яго руках ператвараецца ў дзівосы, на якія заходзяць палюбавацца аднавяскоўцы, імі захапляюцца ў час розных святаў мастаўчане, выстаўляюцца яны і ў Гродне ў час фестывалю нацыянальных культур.

Вядучыя расказалі аб творчых работах Маскевіч Станіславы Міхайлаўны, аб яе захапляенні вышыўкай падушак, вязаннем сурфэтак  кручком. А дома ў Станіславы Міхайлаўны можна ўбачыць вязаныя прутком світары і камізэлькі.

Лучко Людміла Станіславаўна, якая 45 год аддала рабоце на ніве культуры ў якасці загадчыцы “Сельскі клуб “Мікелеўшчына”, вышывае крыжыкам, займаецца бісерапляценнем, а ў апошні час захапілася вышыўкай з бісера.

Упрыгожылі  мерапрыемства песні, якія сардэчна прагучалі ў выкананні Рудзь Ірыны Браніславаўны і падарылі глядачам добры настрой: “Прыязжайце да нас, у Беларусь”, “Два сына”, “Мама”, “В саду горит рябины куст”.

Прысутныя прынялі актыўны ўдзел у краязнаўчай віктарыне “Чым і кім славіцца вёска Мікелеўшчына?”.

 

Т. Кулікоўская,

бібліятэкар 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио