Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНаш край

Шчадраванне на Стары Новы год

Шчадраванне на Стары Новы год14 января 2020 — 10:42

Весела сустракалі стары Новы год у аграгарадку  Курылавічы. Па вёсцы хадзілі гурты калядоўшчыкаў у карнавальных касцюмах Шчодрыка, Механошы, Казы, Павадыра, Цыганкі. У хатах чуліся песні-шчадроўкі “Шчодры вечар, багаты вечар...”

Галоўная гераіня каляднага гурта Каза весела скакала і весяліла гаспадароў пад песню:

Го-го Каза, го-го шэрая.

Расхадзіся, весяліся,

Гаспадарам у ножанькі пакланіся...

Сваім танцам Каза выганяла з хаты ўсялякае ліха і прываблівала дабрабыт і багацце. Яшчэ адна гераіня каляднага гурта – Цыганка  – варажыла на новае лета, на шчасце, на добры ўраджай, лад і прыбытак у сям’і і гаспадарцы.

Сыпалася на падлогу зерне на дружныя і каласістыя ўсходы на палях, на новы багаты ўраджай жыта, пшаніцы, садавіны і агародніны.

Удзячныя гаспадары адорвалі шчодрыкаў прысмакамі – і гурт з песнямі і пажаданнямі адпраўляўся па новых адрасах аграгарадка Курылавічы віншаваць людзей з Новым годам.

 

Г. САЎЧУК,

загадчык  філіяла  “Курылавіцкі цэнтр  вольнага часу і культуры”                                                    


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио