Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультураНаука и образованиеНаука и образование

ШАГ з «Музеем у чамадане»

ШАГ  з «Музеем у чамадане»04 февраля 2019 — 08:47

    Чарговая  цікавая сустрэча  прайшла ва ўстанове адукацыі «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» ў рамках адзінага дня  інфармавання для навучэнцаў VΙΙΙ – XΙ класаў на тэму  «Беларусь сёння: захоўваючы і памнажаючы добрыя традыцыі»  Рабяты  абмеркавалі галоўныя  падзеі снежня мінулага года (Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі ў Палацы Незалежнасці, XV Калядны  міжнародны  турнір  аматараў хакею на прыз  Прэзідэнта Беларусі, XXΙΙΙ Рэспубліканскія спаборніцтвы  сярод  дзяцей і падлеткаў  «Залатая шайба»), а затым мелі зносіны з цудоўным чалавекам, выпускніцай школы, а зараз  дырэктарам установы культуры “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” Наталляй  Анатольеўнай Пуцілоўскай.   

      На працягу трох  гадоў  установа культуры “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” рэалізуе акцыю “Музей у чамадане”, падчас якой  школьнікі могуць не толькі пабачыць, але і пачуць цікавыя гісторыі пра экспанаты  з музейных калекцый, якія знаходзяцца ў фондасховішчы музея і не так часта выстаўляюцца на агляд наведвальнікам.  Выстава “Абутак нашых продкаў” з фондаў музея наведала наша  мерапрыемства  з мэтай знаёмства вучняў з калекцыяй абутку, які насілі нашы продкі. Дзеці даведаліся не толькі аб тым, які абутак насілі на Мастоўшчыне, але і што такое «поршні», чаму  карыстаецца  вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва  зварот  адзін да аднаго «шавялі паршнёй”. Наталля Анатольеўна расказала пра сябе і свае імкненні, а таксама аб фактарах, якія паўплывалі на выбар жыццёвага шляху, сямейных традыцыях і традыцыях Мастоўшчыны.

    Аналізуючы пачутае, навучэнцы актыўна задавалі пытанні, спрабавалі зразумець і ўдакладніць, што неабходна зрабіць, каб быць паспяховым у жыцці. Рабяты развівалі свае камунікатыўныя здольнасці  і аналітычныя  навыкі, зрабілі  яшчэ адзін новы крок на шляху станаўлення асобы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.    

“Добрым традыцыям-быць!” - падвяла вынік  вядучая сустрэчы, класны кіраўнік Т.Ц.Навіцкая.

      Рабяты выказалі шчырыя  словы падзякі госцю. Размова атрымалася інфарматыўнай і карыснай.

 

Рагацэвіч Тамара Раманаўна, намеснік дырэктара  па выхаваўчай рабоце

ДУА “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио