Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и история75 лет освобождения БеларусиКультура и историяКультура

Прэс-акцыя “75 кніг пра вайну”

Прэс-акцыя “75 кніг пра вайну”04 февраля 2019 — 08:34

Паважаныя чытачы! Працягваем знаёміць вас з кнігамі пра Вялікую Айчынную вайну з фондаў ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”.

 

1418 дзён Вялікай Айчыннай вайны ... за гэтымі, на першы погляд сухімі, строгімі і ў той жа час трагічнымі лічбамі – лёсы народаў свету, мільёны і мільёны жыццяў, спаленыя гарады і вёскі, па-варварску разадраныя чалавечыя душы. Вялікая Айчынная вайна – гэта выпрабаванне жыццём і смерцю, выпрабаванне розуму, мудрасці, любові, веры, надзеі, разумення ... Гэты час самаахвярнасці ў імя жыцця, у імя свабоды, у імя будавання, у імя роўнасці і братэрства.

 

У кнізе “1418 дзён Вялікай Айчыннай вайны: храналогія падзей” (2014г.) дзень за днём у храналагічным парадку зафіксаваны асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі СССР і сумежных краін, акупаваных гітлераўскай Нямеччынай, у перыяд ад яе вераломнага нападу на СССР і да пераможнага мая 1945 года, абарончыя і наступальныя аперацыі Чырвонай Арміі і партызан, уздым і напал усенароднай барацьбы з акупантамі. Храналогію падзей дапаўняе багаты ілюстраваны матэрыял: фатаграфіі, факсіміле, карты. Навуковае рэцэнзаванне і рэдагаванне кнігі ажыццявілі вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук А.І. Бараноўскі; галоўны архівіст Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Г.І. Баркун.

 

Чакаем вас у нашай бібліятэцы!

 

Пакаціла Л.І.,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Мастоўскай раённай бібліятэкі



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио