Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
70
АктуальноСоциумДуховностьКультура и историяКультураБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНаш край

Мастоўскія рамеснікі былі ўзнагароджаны на абласным свяце-ярмарцы

Мастоўскія рамеснікі былі ўзнагароджаны на абласным свяце-ярмарцы15 апреля 2019 — 16:26

Свята-ярмарка вырабаў лепшых рамеснікаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці адбылася ў гістарычным цэнтры г.Гродна. Удзел у ёй прынялі майстры з Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў, якія атрымалі ўзнагароды за прадстаўленыя калекцыі.

Ярмарку «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» кожны год праводзяць напярэданні Вялікадня. І ў гэтым годзе рамеснікі і майстры з вобласці сустрэліся на плошчы Савецкай каб прадставіць свае вырабы. Кожны жадаючы мог не толькі іх набыць, але і паўдзельнічаць у майстар-класах. Майстар-клас мастоўскага майстра па спіральнаму пляценню Вольгі Вайтовіч карыстаўся попытам.

Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурса “Велікодны падарунак”. І поспех не прымусіў сябе чакаць. Дарэчы, наш цэнтр рамёстваў адзіны, хто спаборнічаў адразу ва ўсіх намінацыях і атрымаў дыплом удзельніка. У намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных яек” творы майстра Вольгі Сліж былі ўзнагароджаны дыпломам 1 ступені.  Сярод велікодных вербаў з усёй вобласці калекцыя Вольгі Альховік атрымала дыплом 2 ступені. Лепшая калекцыя велікодных кошыкаў майстра Ірыны Юшкевіч таксама адзначана дыпломам 2 ступені. Акрамя гэтага велікодныя паштоўкі і велікоднае пано мастоўскіх майстроў атрымалі дыпломы ўдзельнікаў.

Асаблівасцю свята стала дэфіле мадэляў у народных строях. Нашаму цэнтру выпаў гонар яго адкрываць. Мастоўскі строй дэманстравала “сям’я” – “бацькі” і іх “дзеці”. Для кожнага быў спецыяльна пашыты касцюм, які адлюстоўвае асаблівасці народнага адзення Мастоўшчыны.

–   Асаблівыя словы удзячнасці хачу выказаць нашым мадэлям – Дзмітрыю Астапчэню, Таццяне Байко,  Мікіце Сліжу і Вераніцы Вайтовіч. Яны так натуральна і вельмі прыгожа паказалі асаблівасці адзення, што атрымалі шквал апладысментаў ад гледачоў, – расказвае дырэктар цэнтра рамёстваў Жанна Новік.

На свяце карысталіся попытам неад’емныя сімвалы Вялікадня – вербы, кошыкі, пісанкі.  Калі ў вас ёсць жаданне ўпрыгожыць свята традыцыйнымі народнымі вырабамі, то Мастоўскі цэнтр рамёстваў запрашае вас да сябе. У выставачнай зале прадстаўлены творы нашых майстраў, якія вы можаце набыць.

І.Бочко

Фота аўтара



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио