Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
8
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныКультура и историяКультураНовости МостовщиныНаш край

“Майстэрня падвойнага ткацтва” у Гудзевічах

“Майстэрня падвойнага ткацтва” у Гудзевічах12 июня 2019 — 10:03

 7 – 8 чэрвеня УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” сустракаў гасцей. Справа ў тым, што ў гэтыя сонечныя і цёплыя дні ў музеі па даўняй традыцыі ладзілася летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”.

З’ехаліся сюды людзі з розных куточкаў нашай краіны, а аб’ядноўвала іх адна мэта: далучыцца да гістарычнай каштоўнасці, пераняць вопыт у таленавітых майстроў, навучыцца цікаваму і няпростаму рамяству стварэння сапраўдных мастацкіх шэдэўраў.

   Падвойнае ткацтва, як і іншыя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мае сваю гісторыю. Вельмі цікава і грунтоўна з ёй пазнаёміла ўсіх прысутных Марына Аляксандраўна Камінская, педагог дадатковай адукацыі  Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі, дачка Веры Ігнатаўны Белакоз, народнага майстра Рэспублікі Беларусь, адраджальніцы беларускага традыцыйнага рамяства. Дзякуючы Веры Ігнатаўне, яе мэтанакіраванасці, напорыстасці, майстэрству, мастацкаму густу  Гудзевічы славяцца не толькі ў нашай краіне, але і далёка па-за яе межамі.

   Работа кіпела з самага ранку. Сваім вопытам у гэтыя дні дзяліліся В. І. Белакоз, М. А. Камінская, А. Ф. Шунейка, В. С. Палойка, Л. М. Станеўская. А пераняць яго прыехалі: выкладчык УА “Беларускі дзяржаўны  ўніверсітэт культуры і мастацтва” С. В. Матвейчык, метадыст ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў” Ю. А. Барадзіна, майстры ДУК “Мастоўскі цэнтр рамёстваў” В. Ю. Вайтовіч, Т. А. Вангул, К. К. Аксаміт, навучэнцы УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”. Кожны прысутны меў унікальную магчымасць пазнаць працэс стварэння падвойных дываноў ад снавання, запраўкі кроснаў і непасрэдна паспрабаваць свае сілы ў ткацтве падвойнага дывана,  атрымаць слушныя парады, далучыцца да культурнай спадчыны. У час правядзення майстэрні дзейнічала выстава “Тканыя дзівосы”, якая яскрава паказала непаўторнасць кожнай з работ.

  

Ст. навуковы супрацоўнік

УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”         Л. Рэйшэль



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио