Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Калейдаскоп карысных спраў

Калейдаскоп   карысных спраў29 июня 2018 — 11:42

 

Ужо трэці год запар у нашай школе ў першы месяц лета адкрывае свае дзверы лагер працы і адпачынку. Сёлета ён прыняў 13 школьнікаў. Гэта хлопчыкі і дзяўчынкі 9-11 класаў.

 


Дзесяць дзён падлеткі добраўпарадкоўвалі прышкольную тэрыторыю: палолі клумбы кветак, палівалі, чысцілі ад травы тратуарную плітку. Ды і стадыён не пакінулі па-за ўвагай: падсыпалі і выраўноўвалі скачковыя ямы, выраўноўвалі валейбольнае поле, ачышчалі бегавую дарожку ад пустазелля і г.д. І ў самой школе хапала даручэнняў. Рабяты мылі школьную мэблю, сцены, рамантавалі кнігі ў бібліятэцы. “Мы прывучаны да працы, дапамагаем бацькам, прыбіраем у хаце, полем агарод”, – упэўнена заяўляюць дзяўчынкі. Пра хлопчыкаў і няма размовы. На вёсцы яны заўсёды заняты той ці іншай карыснай справай. Вучаць іх бацькі быць сапраўднымі гаспадарамі на гэтай зямлі.

 


А яшчэ падлеткі ў лагеры займаліся такой ганаровай справай, як навядзенне парадку на тэрыторыі помніка загінуўшым воінам, уборка брацкіх магіл. Упэўнена, што патрыятычнае выхаванне толькі тады напаўняецца сэнсам, калі дзеці вучацца паважаць сваю гісторыю і герояў Радзімы. У Дзень усенароднага смутку выхаванцы лагера ўшанавалі памяць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны ў мерапрыемстве “Далёкае рэха”, усклалі кветкі да помніка.

 


Наперадзе яшчэ некалькі працоўных дзён у лагеры. Дзеці будуць дапамагаць роднаму ЗАТ “Гудзевічы”.
Калі падыходзіць праца да завяршэння, са сталовай даносіцца прыемны пах абеду. А лагернае меню вельмі разнастайнае.
Што датычыцца адпачынку, то кожны дзень у лагеры праходзіць пад сваёй назвай. Гэта і Дзень роднай зямлі, Дзень прафесій, Дзень інтэлектуала, Дзень эканамічных ведаў, Дзень прававых ведаў, Дзень вёскі і г.д.

 

Вельмі карысным быў для падлеткаў Дзень здароўя. Дзецям нагадалі аб згубным уздзеянні шкодных звычак на арганізм чалавека, аб тым, як захаваць сваё здароўе на доўгія гады. А затым яны падрыхтавалі яркія лістоўкі на тэму “Мы зрабілі свой выбар!”. Шоу-праграма “Твая хвіліна славы”, гульня “Фінансавы футбол”, трэнінгавы занятак “Жыць у міры з сабой і з іншымі”, аўкцыён ведаў “Гісторыя Гудзевіч” – гэтыя і іншыя мерапрыемствы сталі яркімі падзеямі ў жыцці лагера. Запомніцца ім надоўга экскурсія на механічны двор ЗАТ “Гудзевічы”, у сельскую бібліятэку, на знакамітую крынічку ў вёсцы Ляткі. Упісалі яны свае імёны і ў гісторыю краю: склалі турыстычны маршрут па родных мясцінах. А яшчэ зрабілі відэасюжэт “Нашы”.

 


Лагер працы і адпачынку дае магчымасць кожнаму падлетку знайсці сяброў, развіваць новыя здольнасці, загартавацца духоўна і фізічна.

 


М. БАТВІНОЎСКАЯ,
дырэктар лагера працы і адпачынку ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио