Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Экалагічнае выхаванне дзяцей з’яўляецца адной з асноўных задач Дубненскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці

Экалагічнае выхаванне дзяцей з’яўляецца адной з асноўных задач Дубненскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці21 августа 2019 — 11:42

Праз вывучэнне прыроды роднага краю ствараем умовы не толькі для фарміравання маральных якасцей, экалагічнай культуры і любові да  малой радзімы і прыроды,  але і развіцця пазнавальных і творчых здольнасцей выхаванцаў.

У практыку работы педагогаў увайшлі розныя формы работы: экалагічныя заняткі і гульні, экскурсіі і паходы, назіранні і работа на экалагічнай сцяжынцы, экалагічныя конкурсы і акцыі, стварэнне і вывучэнне калекцый, пазнавальная практычная і працоўная дзейнасць у кутках прыроды і на ўчастку, выпуск экалагічнай газеты “Навіны мудрай Савы”, экалагічныя святы і забавы.

 Сваім вопытам работы мы дзелімся з калегамі раёна і Гродзенскай вобласці. У  2019 годзе  на базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці быў адкрыты  рэсурсны цэнтр сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці па тэме “Рэалізацыя мадэлі экалагічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту з улікам рэгіянальнай спецыфікі”.

Цікава і захапляюча праходзяць сумесныя экалагічныя святы “Гуканне вясны”, “У госці да лета” з работнікамі філіяла  “Дубненскі цэнтр культуры і адпачынку”. У госці да выхаванцаў прыходзяць казачныя героі, якія развучваюць з дзецьмі вершы аб порах года, загадваюць загадкі аб дзікіх жывёлах і птушках, праводзяць гульні, прапануюць займальныя заданні.

З задавальненнем нашы  выхаванцы сустракаюць і супрацоўнікаў УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”. Гульнявая праграма “Жывёлы нашага лесу” дазволіла адправіцца ў завочнае падарожжа ў лес і сустрэцца з яго жыхарамі. Дзеці мелі магчымасць разгледзець  звяроў і птушак, пазнаёміцца з умовамі іх пражывання. Веды, атрыманыя дзецьмі, замацоўваліся праз правядзенне гульняў і выкананне творчых заданняў.

Педагагічны калектыў цесна супрацоўнічае і з дзяржаўнай установай адукацый “Эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі Мастоўскага раёна”. Мы прымаем  удзел у экалагічных акцыях, конкурсах, праектах, што дазваляе трансліраваць вопыт нашай работы, а таксама развіваць творчыя здольнасці выхаванцаў.

Выхавальнікі разам з выхаванцы  прынялі ўдзел у раённым конкурсе экалагічных праектаў “Зялёная школа”. Работа  выхавальнікаў  Л.М. Ківейша і В.М. Ерамейчык была адзначана дыпломам III ступені (экалагічны праект “Рабіна”). А работа выхаванкі старшай групы Святланы Бычэнка ў намінацыі “Жывапіс: малюнак” – дыпломам  I ступені.      

Мы таксама  прынялі ўдзел у раённай  акцыі “Квітней, мой край!”. Дзеці разам з дарослымі  ў кветніку сеялі і садзілі кветкі,  на агародзе рыхлілі глебу і высаджвалі расаду, у садзе збіралі сухія галінкі. А вынік сумеснай працы – прыгожае і квітнеючае асяроддзе, дзе на працягу года выхаванцы назіраюць за кветкамі на клумбах, пачынаючы ад першацветаў да восеньскіх астраў і хрызантэмаў.

Нашы выхаванцы вучацца назіраць і правільна  паводзіць сябе ў прыродзе.  Для гэтага педагогі стварылі змястоўнае і цікавае асяроддзе для штодзённых зносін дзяцей з прыродаю.

 

А. БУСЬКО,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

                                  Дубненскага ДЦРР

 



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио