Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Цэлы тыдзень са святочным настроем

Цэлы тыдзень са святочным настроем26 апреля 2019 — 14:13

Школьнае жыццё  напоўнена не толькі  ўрокамі, заданнямі, але цікавымі, змястоўнымі мерапрыемствамі, дзе заўсёды знойдзецца  месца творчасці, самастойнасці, крэатыўнасці  як для навучэнцаў, так і для педагогаў.

З 15 па 20 красавіка 2019 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Рагозніцкая сярэдняя  школа” праходзіў Тыдзень пачатковых класаў. У гэтым годзе мы прысвяцілі яго порам года - прыгажосці, хараству прыроды. Бо той, хто ўмее бачыць, адчуваць прыгожае, расце добрым, ветлівым, спагадлівым, чулым, міласэрдным чалавекам. А ў нашым свеце цяпер так не хапае дабрыні…

Кожны дзень тыдня стаў сапраўдным святам прыгажосці, прысвечаны  розным порам года. Ён адкрыўся гульнявой праграмай  “Поры года.” Потым нас запрасілі вучні I класа на тэатралізаваны занятак “Чарадзейка-зіма запрашае”. Усе мы акунуліся ў атмасферу зімовай казкі, хоць у вокны нам усміхалася вясна. І ўсё гэта дзякуючы цудоўнай музыцы, якой суправаджалася ўсё свята, вершам, вясёлым конкурсам і творчымі заданнямі.

У наступны  дзень ветліва адчыніла для нас свае дзверы літаратурная гасцёўня для вучняў II класа і іх класнага кіраўніка Яскевіч Н.М. “Вясна-красна на ўвесь свет”. Прыгажуня- вясна  прапанавала цікавыя гульні, прыгожыя песні, тэатралізаваную пастаноўку  веснавога свята. Музыка, прыгожыя веснавыя малюнкі і фотаздымкі, яркія веснавыя кветкі заваражылі нас, а зялёны колер розных адценняў стварыў камфортны вясновы настрой.

Пяшчотнымі  букетамі рамонкаў запрасілі нас вучні III класа на конкурсна-гульнявую праграму “Лета ў зеляніну і  кветкі адзета”. Яркае летняе ўбранне класа, цікавая, змястоўная прэзентацыя, энергічная танцавальная праграма, прыгожыя песні і цікавыя конкурсы стварылі ўражанне сапраўднага надыходу лета.

Завяршыла Тыдзень пачатковых класаў свята вучняў IV класа - “Асяніны – восені імяніны”. Смачным яблачным пірагом, чырвонымі яблыкамі, чароўнымі восеньскімі фотаздымкамі, кошыкамі з ураджаем гародніны і садавіны, тэатралізаванай казкай “Рэпка на новы лад”, мілагучнымі песнямі і вершамі зацікавіла нас гэта свята.

У апошні дзень  падведзены вынікі тыдня. Як жа  без узнагарод? Усе  ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі граматы і салодкія падарункі, бо раўнадушных сярод іх не было, цэлы тыдзень  маленькія навучэнцы жылі  са святочным настроем . Усе былі актыўнымі, уважлівымі, шмат вывучылі вершаў, песень, гульняў, намалявалі малюнкі і адкрылі для сябе шмат новага і цікавага ў кожнай пары года. 

Мерапрыемствы прадметнага тыдня  садзейнічалі фарміраванню камунікатыўных навыкаў, развівалі пазнавальную дзейнасць малодшых школьнікаў, развівалі іх творчыя, інтэлектуальныя здольнасці.

 

Пярова Галіна Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў

ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио