Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровление

Алімпійскае лета – лета тваіх перамог

Алімпійскае лета – лета тваіх перамог18 июля 2019 — 08:30

Летні адпачынак – гэта магчымасць для творчага развіцця дзяцей, узбагачэння духоўнага свету і інтэлекту, радасць зносін, арыгінальныя ідэі. А яшчэ летнія дні забяспечваюць зарад бадзёрасці, запас пазітыўных эмацыйных перажыванняў і валодаюць значнымі здароўезберагальнымі рэзервамі.

 

Толькі-толькі адбыліся II Еўрапейскія гульні, як у дзяржаўнай установе адукацыі “Гудзевіцкая сярэдняя школа” пачала сваю дзейнасць выхаваўча-аздараўленчая ўстанова “Лагер “Алімпіец” з дзённым знаходжаннем дзяцей”. Тут 45 выхаванцаў 6 – 14-гадовага ўзросту з карысцю для свайго здароўя праводзяць летнія канікулы. 1 ліпеня наша школа на 18 дзён ператварылася ў “Алімпійскую вёску”, жыхарамі якой з’яўляюцца дзве “алімпійскія зборныя” са сваімі “трэнерамі”- выхавальнікамі. Кожны “алімпіец” атрымаў пашпарт грамадзяніна “Школы здароўя і поспеху”, у якім напрыканцы дня фіксуюцца яго асабістыя дасягненні ў розных відах дзейнасці. Кожны вучыцца ПЕРАМАГАЦЬ, а значыць – быць ПАСПЯХОВЫМ.

 

У “Алімпійскай вёсцы” наладжаны правільны збалансаваны рэжым харчавання, арганізуюцца хвілінкі здароўя, яе “жыхары” любяць спорт, усюды пануе радасная і бадзёрая атмасфера. Працуюць аб’яднанні па інтарэсах “Рухомыя гульні”, “Летняя акадэмія Здароўя”, “Тэрыторыя натхнення і здароўя”.

 

У праграме выхаваўча-аздараўленчай установы разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне здароўя, прывіццё навыкаў здаровага  ладу  жыцця. А спартыўныя спаборніцтвы не толькі ўмацоўваюць камандны дух, а і развіваюць пачуццё сяброўства. Яркія, захапляльныя “Вясёлыя старты”, спартландыі, ранішняя зарадка, рухомыя гульні на свежым паветры, першынство лагера па лёгкай атлетыцы, спартыўныя гадзіны, “Паласа перашкод” і многія іншыя мерапрыемствы даюць выхаванцам магчымасць рэалізаваць свае фізічныя здольнасці. Таксама ў плане лагера  шмат мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці, маштабным спартыўным спаборніцтвам, якія прайшлі ў нашай краіне – II Еўрапейскім гульням, Году малой  радзімы, правядзенню тэматычнага дня “Зубраняці звонкі голас”, рэспубліканскай акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў”. Найбольш запомніліся “алімпійцам” зборнай “Сонікі” такія мерапрыемствы, як марафон рухомых гульняў на свежым паветры “Беларускія гульні”, спартыўная праграма “Я самы…, я самая…”, экскурсіі ва УК “Гудзевіцкая бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры”,  на пажарны пост №12 Мастоўскага РАНС  “Няпростая прафесія”, паштовае аддзяленне аг.Гудзевічы  “Як падарожнічае пісьмо”, падарожжа-экспедыцыя “Аграгарадок Гудзевічы – знаёмы незнаёмец”, гульнёвая праграма “Падарожжа ў краіну Дабра”, якую правялі педагогі ДУА “Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. “Алімпійцы” са зборнай “Лесікі” адзначаюць такія мерапрыемствы, як гульнёвыя праграмы “Алімпійскія гульні” і “5 залатых”, спартыўная гадзіна “Здаровы будзеш – усё здабудзеш”, экскурсія ў ДУ “Мастоўская раённая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву”.

 

Кожны дзень пераадольваючы пэўны адрэзак дыстанцыі, “алімпійцы” ўпэўнена здзяйсняюць узыходжанне на Алімп. Арыенцірам  шляху служыць карта бегавой дарожкі (стадыёна), пачатак шляху – старт, канец шляху – фініш. Для дасягнення мэты трэба “бегчы па дарожцы”, выконваць заданні, атрымліваць узнагароды (“лаўрыкі” і “лаўры”), каб у канцы шляху атрымаць званне “алімпійскага чэмпіёна”  і галоўную ўзнагароду – “Лаўровы Вянок”. Штодзённа ў канцы дня на п’едэстале поспеху вывешваюцца імёны і прозвішчы тых “алімпійцаў”, якія найбольш ярка праявілі сябе ў гэты дзень, а тыя, хто дасягнуў найбольш значных поспехаў у спартыўным жыцці заносяцца ў кнігу “Легенды спорту”. Пройдзена палова шляху, і ў нас ужо ёсць тыя, хто абмяняў свае “лаўрыкі” на “лаўры”. У іх ліку Барысік Сняжана, Кудрына Ксенія, Маляўка Аляксандра, Эйсмант Роберт, Кузьміцкі Уладзіслаў. А Валюшка Дар’я ўжо двойчы занесена ў кнігу “Легенды спорту”. Як бачна, дзяўчынкі ніколечкі не саступаюць хлопчыкам.

 

Наперадзе “алімпійцаў” чакаюць новыя выпрабаванні. Інтрыга, хто ж атрымае званне “алімпійскага чэмпіёна”, захоўваецца. “Лаўровы Вянок” чакае пераможцу! А нам – тым, хто працуе ў выхаваўча-аздараўленчай установе “Лагер “Алімпіец” – хочацца спадзявацца, што гэтыя дні запомняцца дзецям і застануцца надоўга ў іх дзіцячых сэрцах.

 

Дзямбіцкая Наталля,

намеснік дырэктара выхаваўча-аздараўленчай установы “Лагер “Алімпіец” Мастоўскага раёна’


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио