Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
Актуально

Звяртайцеся. І вам адкажуць

Звяртайцеся. І вам адкажуць13 февраля 2012 — 10:00

763 звароты грамадзян зарэгістраваны за мінулы год у раённым і сельскіх выканаўчых камітэтах, паведаміла загадчыца сектара па зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама Алена Мікалаеўна Сікор.

Каля 55 працэнтаў усіх зваротаў зарэгістравана ў час правядзення прыёмаў грамадзян па асабістых пытаннях старшынёй раённага выканаўчага камітэта і яго намеснікамі.  Просьбы і пажаданні выказваліся пераважна ў вуснай форме, асабліва ў сельскай мясцовасці: з 470 зваротаў, зарэгістраваных у сельвыканкамах, 441 -- у вуснай форме. Сітуацыя ў райвыканкаме крыху іншая: зарэгістравана 133 пісьмовыя і 160 вусных зваротаў грамадзян.

Найбольш хвалюючымі жыхароў раёна застаюцца пытанні землекарыстання, рамонту дахаў, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, водазабеспячэння, га-зіфікацыі, капітальнага рамонту вуліц. Ад грамадзян паступалі звароты аб прадастаўленні аднаразовай бязвыплатнай субсідыі на паляпшэнне жыллёвых умоў, аказання матэрыяльнай дапамогі. Жыхары райцэнтра прасілі аказаць садзеянне ў стварэнні бяспечных умоў для пераходу дзяцей у гарадскія сярэднія школы №2 і №5 праз вуліцу Будаўнікоў (на ўказаным участку ўстаноўлены адпаведныя знакі і добраўпарадкаваны падыход да пешаходнага пераходу каля  дома №17 па вуліцы Будаўнікоў).

Жыхары вёскі Дубна заклапочаны падмывам ракой Нёман берагавой тэрыторыі. Па хадайніцтву райвыканкама ў Праграме фінансавання будаўніцтва аб’ектаў  Гродзенскай вобласці прадугледжана выдзяленне грашовых сродкаў для адсялення жыхароў вёскі Дубна з небяспечнай берагавой зоны.

З 23 студзеня бягучага года ўступіў у сілу закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”. Асноўнае яго новаўвядзенне - рэгламентацыя парадку і тэрмінаў разгляду электронных зваротаў. “Работа з электроннымі зваротамі не з’яўляецца для нашых спецыялістаў новай, - расказала А.М. Сікор. – У мінулым годзе да нас ужо паступалі тры такія звароты. Усе яны разгледжаны, на кожны з іх дадзены кампетэнтны адказ. Сёлета да нас таксама паступіў адзін электронны зварот, які датычыўся рэгістрацыі шлюбу.” 

Каменціруючы новы закон, Алена Мікалаеўна Сікор адзначыла, што ён робіць працэс звароту ў дзярж-органы максімальна камфортным для насельніцтва. Грамадзяне могуць вырашаць свае праблемы, не выходзячы з дому, і адначасова быць упэўненымі ў тым, што іх пытанне будзе належным чынам разгледжана. Самы просты спосаб даслаць электронны зварот – праз афіцыйны сайт Мастоўскага райвыканкама.

А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: