Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГродно молодёжная столица 2021Гродно молодёжная столица 2021

«Звонкая раніца” аказалася для Марыі добрай

«Звонкая раніца” аказалася для Марыі добрай24 ноября 2014 — 10:00

Дзевяцікласніца Лунненскай СШ Марыя Вантроба  выйшла ў фінал рэспубліканскага конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца-­5”.

Юная спявачка ў студзені будучага года будзе змагацца за Гран-­пры конкурсу. Фінальны канцэрт юных талентаў пройдзе ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйным цэнтры “Зубраня”. Змагацца за галоўны прыз конкурсу будуць 39 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Вакалам Марыя займаецца ў Ірыны Іванаўны Сідар. Гэта яна разгледзела ў дзяўчынкі здольнасці да спеваў і здолела іх развіць. На адборачны тур конкурсу “Звонкая раніца” Марыя падрыхтавала ўкраінскую песню “Мальвы”. Выхад у фінал конкурсу быў прыемным сюрпрызам для юнай спявачкі і яе настаўніцы, якая  першай павіншавала сваю вучаніцу. Пазней да віншаванняў далучыліся і аднакласнікі Марыі.

Гэта не першы поспех юнай спявачкі. Раней Марыя Вантроба два разы прызнавалася лепшай сярод выканаўцаў песень на замежнай мове, паспяхова выступіла на занальным конкурсе “Таленты Прынямоння”.­­

--Свой першы выхад на сцэну ў ролі салісткі я не памятаю. Мама расказвала, што гэта адбылося, калі я хадзіла яшчэ ў дзіцячы сад. Спяваць і выступаць на сцэне мне падабаецца, я ніколі не адмаўляюся ўдзельнічаць у канцэртах, конкурсах. Пасля першых перамог захацелася навучыцца спяваць яшчэ лепш. Дзякуй Ірыне Іванаўне, што яна дапамагае мне ў гэтым. Мае перамогі ў конкурсах – гэта яе заслуга. У нашай сям’і спевамі ніхто сур’ёзна не захапляўся, таму сцвярджаць, што мне голас дастаўся ад продкаў, не магу. Ці будзе музыка маёй прафесіяй, пакажа час. А спяваць для сябе,  блізкіх я буду заўсёды, ­­ --сцвярджае Марыя Вантроба.

Акрамя музыкі, дзяўчына захапляецца танцамі, ахвотна танцуе ў школьным ансамблі “Сузор’е”, якім кіруе Валянціна Станіславаўна Пабежка.

­­ Песні, танцы – гэта ў мяне для душы, а на першым плане  ўсё ж застаецца вучоба, ­­ удакладняе Марыя.

З вучобай у яе таксама ўсё ў парадку: першую чвэрць закончыла толькі з адной “васьмёркай” па хіміі, па іншых прадметах “дзевяткі” і “дзесяткі”.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио