Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноКультура и историяКультура

Звінелі цымбалы, гармонік спяваў! Гасцей дарагіх фестываль сустракаў!

Звінелі цымбалы, гармонік спяваў! Гасцей дарагіх фестываль сустракаў!14 июня 2016 — 10:00

 Штогод Пастаўшчына гасцінна прымае гасцей і ўдзельнікаў Міжнароднага фестываля народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.

У гэтым годзе праводзіўся дзевятнаццаты па ліку фестываль. На яго прыязжаюць калектывы і асобныя выканаўцы з усёй Беларусі і замежных краін, якія імкнуцца ў сваім творчым росце ўзяць чарговую вышыню. Гродзенскую вобласць на фестывалі ў гэтым годзе прадстаўляў народны ансамбль народнай песні “Ярыца” Мастоўскага раённага цэнтра культуры. Вядомы творчы калектыў, які выступае на мерапрыемствах раёна, вобласці і далёка за яе межамі. У намінацыі прыпевак выступіла Ірына Сідар.

Хоць пагодныя ўмовы ў гэты раз былі дрэнныя, але атмасфера якую стварылі арганізатары мерапрыемства не дазволіла змарнаваць настрой. Фестываль пачаўся з прэс-канферэнцыі на якой былі прадстаўлены ўсе удзельнікі і госці фестывалю. Затым адбыўся традыцыйны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў “Хто каго?”. Які ацэнівала кампетэнтнае журы пад старшынством народнага артыста Беларусі, мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, лаўрата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прафесара – Казінца Міхаіла Антонавіча.

Далей дзеянні адбываліся на галоўнай сцэне дзе цікавай рэжысёрскай задумкай фестывалю з’яўляецца абрад “Кумленне”. Гэта калі кіраўнікам калектываў прапаноўваецца ў тэатралізаванай форме пазнаёміцца бліжэй. Кіраўнік нашага ансамбля Шаміль Тайраў “кумаваўся” з кіраўніком народнай капэлы “Лабудзяцы” з Польшы – Эмілем Ходанам. Яны абмяняліся сувенірамі, выпілі медавухі, сказалі сяброўскія кампліменты. І выступілі перад гледачамі.

На наступны дзень усе калектывы шэствавалі па горадзе, а жыхары па гаспадарску віталі ўсіх удзельнікаў фестываля. Заключны гала-канцэрт удзельнікаў фестываля на сцэнічнай пляцоўцы гарадского парка і вось ён доўгачаканы момант узнагарод. Ірына Сідар атрымала дыплом за удзел, а народны ансамбль наронай песні “Ярыца” узнагароджаны дыплом лаўрата трэйцяй ступені за папулярызацыю народнага мастацтва, захаванне і развіццё музычных традыцый. З пазітывам і вялікай колькасцю ўражанняў мы вярталіся ў родны горад. Сябе праявілі і на другіх паглядзелі. Яшчэ раз хачу выказаць шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам народнага ансамбля народнай песні “Ярыца” і асабіста Ірыне Сідар, пажадаць надалей творчых поспехаў і заслужаных узнагарод.Сяргей Дзейкало




Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: