Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Зорны поспех

Зорны поспех22 августа 2014 — 10:00

 Сёлета Мілявіцкая школа  адправіла ў самастойнае жыццё дзесяць юнакоў і дзяўчат. Класны кіраўнік  ужо былых вучняў  Марына Уладзіміраўна Андала называе свой выпуск зорным. Аляксандр Андала, Алег Галавач, Вольга Асцюкевіч і Марыя Жмінда разам з атэстатам  атрымалі залатыя медалі, а  ў Анастасіі Лава, хоць ёй медаль і не дастаўся, у  атэстаце толькі выдатныя адзнакі.

  —Клас быў дружным, актыўным і працавітым. Рабята з задавальненнем удзельнічалі ў алімпіядах, разнастайных конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, і не толькі ўдзельнічалі, але і перамагалі, — з задавальненнем расказвае Марына Уладзіміраўна аб сваіх падапечных.

 Старт у дарослае жыццё аказаўся для  выпускнікоў удалым. Усе медалісты паспяхова здалі цэнтралізаванае тэсціраванне і паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Аляксандр Андала  стаў студэнтам камандна-інжынернага інстытута МНС, Алег Галавач -- у Гродзенскім дзяржаўным  універсітэце імя Я. Купалы будзе вывучаць эканамічнае права, Марыя Жмінда  будзе вучыцца на ўрача ў Гродзенскім    медыцынскім універсітэце, Вольга Асцюкевіч паступіла ў БДУ, Анастасія Лава ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы будзе вывучаць псіхалогію.

  Астатнія  выпускнікі Мілявіцкай школы вырашылі  працягваць вучобу ў каледжах і ліцэях, большасць з іх выбралі  будаўнічыя спецыяльнасці, адна дзяўчына будзе вучыцца на повара.

-- Хочацца, каб нашы былыя вучні не разгубіліся ў складаным дарослым жыцці.  Важна і тое, якімі спецыялістамі яны стануць, але яшчэ важней, якімі яны будуць людзьмі, -- працягвае  разважаць  Марына Уладзіміраўна  Андала.                                                                 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ  



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: