Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памятиКультураБлоги наших журналистовНаталья ШевчикНовости МостовщиныНовости Мостовщины

“Зоркі герояў” ззяюць на Мастоўшчыне. Установы культуры далучыліся да абласной акцыі

“Зоркі герояў” ззяюць на Мастоўшчыне. Установы культуры далучыліся да абласной акцыі07 апреля 2020 — 15:21

Установы культуры Мастоўскага раёна далучыліся да абласной акцыі “Зорка герояў”.

У Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” у зале, прысвечаным партызанскаму руху на Мастоўшчыне, з’явілася фотазона ў форме чырвонай зоркі.

– На яе кожны жадаючы можа прымацаваць таблічку ці фотаздымак з імем свойго дзядулі, прадзядулі ці іншага члена сям’і, які прайшоў дарогамі Вялікай Айчыннай вайны, – тлумачыць дырэктар музея Наталля Пуцілоўская. – А затым тут жа можна зрабіць сумеснае фота на памяць.

Тэматычная фотазона з выкарыстаннем выявы зоркі аформлена і ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі. Аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны з ліку мясцовых жыхароў тут нагадвае сумесны фотаздымак і спіс землякоў. Папоўніць яго можа любы наведвальнік музея.

Крэатыўныя ідэі і пасыл да моладзі памятаць і захоўваць мір – такімі прынцыпамі кіраваліся падчас афармлення фотазон у раённай бібліятэцы,  раённым цэнтры культуры, дзіцячай школе мастацтваў.

Аб’ядноўваючая сіла нашай памяці і ўдзячнасці пакаленню Пераможцаў, якія выстаялі ў складаны час жыццёвых выпрабаванняў, прынеслі на родную зямлю мір і спакой, не мае межаў і часавых абмежаванняў. І сёлета, у год 75-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, гэтая тэма набывае асаблівае гучанне і значэнне.

Мастоўшчына памятае! Мастаўчане памятаюць сваіх родных і блізкіх, сваіх землякоў, якія не шкадавалі сіл і ўласнага жыцця дзеля агульнай Перамогі. “Зоркі герояў” на працягу юбілейнага года будуць ззяць на Мастоўшчыне ў іх гонар.

Наталля ШЭЎЧЫК

Фота аўтара і прадастаўлена Гудзевіцкім музеем, Мастоўскай ДШМ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио