Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНаш крайЮбилейные датыМостовский район — юбилей 8.0.

Знакамітыя людзі Мастоўскага краю

Знакамітыя людзі Мастоўскага краю27 января 2020 — 16:15

  У гасцёўні ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” прайшла краязнаўчая вандроўка, прысвечаная ўраджэнцам Мастоўскага раёна  “Людзі, якія праславілі наш край” і Году малой радзімы.

 

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю знакамітых землякоў.

 

Зацікаўленым слухачам бібліёграф  прадставіла каляндар знамянальных і памятных дат. У 2020 годзе спаўняецца 120 год з дня нараджэння Данілы Іванавіча Валковіча, ураджэнца  вёскі Занёманск, беларускага рэвалюцыйнага дзеяча, старшыні СНК Беларусі, 110 год – Яна Мяйштовіча, ураджэнца вёскі Вялікая Рагозніца, польскага дыпламата, публіцыста, перакладчыка. 95 год  –  Івана Андрэевіча Шчаснага, ураджэнца вёскі Чарлёна, аднаго з  кіраўнікоў маладзёжнай арганізацыі ў Скідзелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 90 год  –  Калабука Генадзя Георгіевіча, ураджэнца вёскі Глядавічы, работніка прамысловай вытворчасці і Петрашэвіча Яўгена Канстанцінавіча, ураджэнца вёскі Падбараны, беларускага музыкальнага педагога, кампазітара.  85 год  – Рыгора Рыгоравіча Касьяновіча, ураджэнца вёскі Крывулькі,  беларускага вучонага ў галіне эканомікі і Расціслава Анатольевіча Лагонды, ураджэнца вёскі Ляткі, беларускага музыканта. 80 год – Клімуця Яраслава Іванавіча, ураджэнца вёскі Вострава, беларускага крытыка, літаратуразнаўца і Балтрукевіча Станіслава Іванавіча, ураджэнца вёскі Масты Правыя, вучонага ў галіне траўматалогіі, артапедыі і хірургіі. 70 год – Анатоля Леанідавіча Вераб’я, ураджэнца вёскі Вайнілавічы, крытыка, літаратуразнаўца, выкладчыка БДУ і Святланы Якаўлеўны Ганчаровай-Грабоўскай, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара. 65 год – Паўла Паўлавіча Урбановіча, ураджэнца  вёскі Тоўсцікі, беларускага вучонага ў галіне радыёэлектронікі і 50 год – Віктара Казіміравіча Копача, ураджэнца вёскі Капачы, беларускага скульптара. Увесь гэты матырял сабраны і прадстаўлены ў электроннай прэзентацыі “Юбілейныя даты. 2020. Нашы землякі”. Увагу аудыторыі прыцягнула кніжная выстава “Шануем нашых землякоў”.

 

Трэба ведаць гісторыю роднага краю, пра жыццё і дзейнасць знакамітых людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі, абуджаюць у нас пачуццё гонару за сваю малую радзіму. Мы упэўнены, што дзякуючы такім дзіўным людзям, Беларусь будзе квітнець.

 

                                                       Бібліёграф

                                                       ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”

                                                       аддзел абслугоўвання і інформацыі

                                                       Кавалеўская Ірына Здіславаўна


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио