Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМедицина и ЗОЖЗОЖ: профилактика и безопасностьНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Зімовыя фарбы Мастоўшчыны

Зімовыя фарбы Мастоўшчыны12 января 2019 — 18:14

У шосты школьны дзень на пляцоўцы перад будынкам Мастоўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі была арганізавана арт-майстэрня “Зімовыя фарбы  Гродзеншчыны”.

У цікавым мерапрыемстве прынялі ўдзел гарадскія школьнікі, а таксама вучні з Правамастоўскай, Гудзевіцкай і іншых сельскіх школ.

-Мы падрыхтавалі гэтае мерапрыемства так, каб рабятам было цікава, каб яны паспаборнічалі на свежым паветры, праявілі свае здольнасці, даведаліся пра нешта карыснае,- расказвае загадчыца спартыўна-турыстычнага аддзела Наталья Радкевіч.- Дзеці здзейснілі падарожжа ў казачны лес, каб павіншаваць з Новым годам звяроў, даставіць ім пасылку з пачастункамі. Але зрабіць усё гэта мяшала паласа перашкод, якую маглі пераадолець першымі  самыя  ўмелыя і здольныя. У падарожжа рабят  вадзілі і ва ўсім дапамагалі Дзед Мароз і Снягурачка.

Ну а потым усе разам з чысцюткага мяккага снегу ляпілі і афарбоўвалі казачных герояў. Вось дзе было раздолле дзіцячай фантазіі. А колькі было радасці і смеху!

Супрацоунікі цэнтра на чале з намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Аленай Касьяновіч дапамагалі  удзельнікам спаборніцтваў,  частавалі рабят гарачай кавай з пячэннем і цукеркамі.

Пераможцамі выйшлі каманды трэцяй гарадской і Гудзевіцкай сярэдняй школ.

Мерапрыемства “Зімовыя фарбы  Гродзеншчыны” прайшло і ў іншых гарадскіх школах. У другой гарадской, пятай  школах, а таксама гімназіі №1 акрамя снегавікоў, сімвала года – Свінкі, рабяты змаглі намаляваць цэлыя снежныя пано. Мастаўчане потым з цікавасцю разглядалі іх. А на школьным двары СШ №3 з”явіўся ланцуг любімых дзецьмі казачных персанажаў. Рабяты самі іх зрабілі, самі і сфатаграфаліся побач. З кожным годам зімовая творчасць рабят становіцца усё больш разнастайнай.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фото аўтара і Ю.Райдзюк



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио