Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Зімовы настрой у Мастоўскім цэнтры рамёстваў

Зімовы настрой у Мастоўскім  цэнтры рамёстваў07 декабря 2016 — 15:22

 

Святочны настрой дарыць наведвальнікам Мастоўскага раённага цэнтра рамёстаў  тэматычная выстаўка­кірмаш “Зімовы настрой”, якая адкрылася ў выставачнай зале цэнтра і прымеркавана да  навагодніх і калядных свят.  Яна працягнецца да трынаццатага студзеня.

 

    Майстры цэнтра Ольга Вайтовіч, Ірына Юшкевіч, Таццяна Вангул, Вольга Сліж, Жанна Новік, Сяргей Жвірбля і Міхаіл Маскевіч прадаставілі на выстаўку свае работы, якімі можна не  толькі   любавацца, але і набыць у якасці падарунка   да свят  сваім  родным і блізкім. Прадастаўлены работы розных народных промыслаў: кераміка, разьба па дрэву, фларыстыка, работы з тэкстылю.

 

   ­­Як заўсёды, у час такіх выставак найбольшым  попытам  у наведвальнікаў карыстаецца галоўны сімвал Новага года ­­ёлкі і ёлачныя ўпрыгожванні. Яны  ў нас на любы густ: з пер’я, тэкстылю, паперы, шышак. Зрабілі нашы майстры і  пеўняў, бо надыходзячы год Пеўня. Адметнасць сёлетняй выстаўкі­-кірмашу, што майстры прымаюць  ад наведвальнікаў папярэднія  заказы  на  выраб падарунка і   выканаюць яго па вашаму  жаданню. А калі   вы хочаце  ўразіць сваіх  знаёмых   і паднесці ім падарунак, зроблены сваімі рукамі, майстры гатовы правесці для  жадаючых майстар-класы. Калі вы яшчэ не вырашылі, што падарыць на святы блізкім, заходзьце  да нас, мы пастараемся вас не расчараваць,­­ запрашае на выстаўку  дырэктар цэнтра Жанна Лявонцьеўна Новік.  

   Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио