Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициальноПолитикаВласть

Жыхары Гродзеншчыны адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі

Жыхары Гродзеншчыны адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі22 июня 2017 — 11:51

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №218 “Аб узнагароджанні”. Дзяржаўнымі ўзнагародамі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў адзначаны прадстаўнікі нашага рэгіёна.



Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны Дудко Сяргей Мікалаевіч, начальнік сантэхнічнага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднажылбуд”, Журомская Ганна Сцяфанаўна, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднажалезабетон”, Захарчук Аляксандр Барысавіч, галоўны архітэктар абласнога ўнітарнага праектнага прадпрыемства “Інстытут Гроднаграмадзянпраект” і Клімовіч Віктар Віктаравіч, майстар участка даччынага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гродзенская спецыялізаваная перасоўная механізаваная калона №61”.



Служба навінаў “ГП”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио