Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

Жыць годна на зямлі

Жыць годна на зямлі30 ноября 2015 — 10:00

 Быць прыкладам для ўсіх жыхароў. Несці высокае імя гаспадар. З любоўю, пяшчотай і адказнасцю адносіцца да сваёй справы. Усе гэтыя словы і эпітэты пра нашага слаўнага земляка – Генрыха Валяр’янавіча Мысліўца.  28 лістапада Генрых Валяр’янавіч святкуе дзень нараджэння. У гэты святочны дзень мы, работнікі і вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Дубненская сярэдняя школа”, выказваем шчырыя словы падзякі нашаму шэфу і сябру за падтрымку, фінансавую і матэрыяльную дапамогу.

Генрых Валяр’янавіч годна крочыць па зямлі. Яго праца і талент кіраўніка фермерскай гаспадаркі прыцягваюць увагу кожнага сумленнага чалавека. Штогод ён дзеліцца вопытам з калегамі раёна, вобласці, рэспублікі і замежжа.

Чалавек вялікай душы і чыстага сумлення. Шчодры, міласэрны, адказны, добразычлівы, спагадлівы і сапраўдны гаспадар.Імя Генрыха Валяр’янавіча было занесена на Ганаровую дошку Мастоўскага раёна. Ён дэпутат абласнога Савета дэпутатаў.

Штогод ён бескарысна дзеліцца сваім багатым ураджаем з жыхарамі вёскі, установамі адукацыі і аховы здароўя. Цікавы суразмоўца і дарадчык. Генрых Валяр’янавіч выхоўвае ў маладога пакалення любоў і павагу да зямлі, уменне да любой справы адносіцца адказна і сумленна, жаданне прыносіць карысць сваёй краіне.

Мы, настаўнікі і вучні,  ганарымся сваім таленавітым, працавітым, творчым, мудрым земляком і жадаем яму моцнага здароўя, добрых ураджаяў, высокіх паказчыкаў і значных перамог! Няхай развіваецца, багацее і квітнее фермерская  гаспадарка! Жадаем, каб праца заўсёды прыносіла толькі задавальненне і асалоду, а ў хаце панавалі шчасце і згода!

Л. ПУСЬ, дырэктар Дубненскай сярэдняй школы

Фота С. БУЙКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: