Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Зэльва запрашае на Ганненскі кірмаш

Зэльва запрашае на Ганненскі кірмаш17 августа 2015 — 10:00

 22 жніўня 2015 года ў г.п. Зэльва адбудзецца свята -- Ганненскі кірмаш

Як сведчыць гісторыя, менавіта дзякуючы Ганненскаму кірмашу Зэльва была вядома ўсяму свету яшчэ ў XVIII стагоддзі. Тагачасныя зэльвенскія кірмашы былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знакамітым лейпцыгскім.

У 2001 годзе Ганненскі кірмаш атрымаў  “новае дыханне”. Свята стала адным з самых масавых  і жаданых для жыхароў і гасцей Зэльвеншчыны. Сёлета кірмаш распачнецца ў 12 гадзін на цэнтральнай плошчы гарадскога пасёлка тэатралізаваным прадстаўленнем з удзелам шоу­цэнтра Уладзіміра Кустава з г.Мінска. Тут жа пройдзе выступленне ансамбля народнай музыкі і песні “Купалінка” і цыганскае шоу “Очи черные”. Вечарам увазе гледачоў прапануецца эстрадны канцэрт з удзелам Уладзіміра Ухцінскага, Іскуі Абалян, Гарэм­шоу

.У рамках правя­дзення свята адбу­дзецца міжнародная матчавая сустрэча “Усход­­Захад” паміж зборнымі камандамі Беларусі і Латвіі па каратэ. Займальна і весела адпачываць на кірмашы можна будзе на разнастайных пляцоўках, якія размесцяцца ў цэнтральнай частцы Зэльвы.

Свае работы на кірмашы рамёстваў прадставяць умельцы народнай творчасці, якія гатовы будуць даць майстар­­клас. На выставе “Скарбонка талентаў” можна пазнаёміцца з работамі выяўленчага, дэкаратыўна­­прыкладнога і фотамастацтва.

Аматараў песні і вясёлай музыкі чакае творчая пляцоўка. Запланаваны кірмашовы карнавал, куды запрашаюцца ўсе жыхары і госці пасёлка, якія прыйдуць на свята апранутымі ў стылізаваныя касцюмы. Самыя арыгінальныя будуць удастоены прыза.

Не прыйдзецца сумаваць і дзетвары: акрамя гульнёвых праграм, іх чакаюць цікавыя атракцыёны, прадстаўленне тэатра звяроў “ФаСонШоу”.Як заўсёды, арыгінальнымі маюць быць падворкі сельгасарганізацый і сельсаветаў раёна. Кожны з іх рыхтуе цікавае жанравае прадстаўленне. А на пляцоўцы “Гасцінна запрашаем!” зэльвенцы рады будуць бачыць уладальнікаў аграсядзіб і суб’ектаў малога бізнесу з іншых раёнаў. Гэта доб­рая магчымасць абмяняцца вопытам дзейнасці, прыцягнуць жадаючых да сябе на адпачынак, а яшчэ і прэзентаваць уласную прадукцыю. Так што гасцінна запрашаем!

А яшчэ на кірмашы бу­дзе арганізаваны шырокі гандаль прамысловымі і харчовымі таварамі.  Візітнай  карткай  стане  выстава­­продаж зэльвенскіх караваяў. А таксама конкурс на лепшы каравай, прыняць      удзел у якім могуць і госці.

Які ж Ганненскі кірмаш  без коней?! Усё будзе: і конкурс на лепшую павозку, і падарожжа на брычках, і выступленні конна­­спартыўных школ. Акрамя гэтага, на кірмашы кожны жадаючы зможа купіць ці прадаць каня.Абавязкова трэба пабываць і на закрыцці свята, якое прой­дзе на зэльвенскім вадасховішчы. Відовішчнае вогненнае і водна­­светлавое шоу завершыць прыгожы святочны феерверк.

Ну а тыя, хто не стоміцца за дзень, запрашаюцца апоўначы ў раённы Дом культуры на светадыёдна­­лазерна­танцавальнае шоу. Раім усюды паспець і ўсё пабачыць. Не па­шкадуеце!

Для таго, каб гасцям было лёгка і правільна арыентавацца, па ўсёй тэрыторыі святкавання будуць устаноўлены ўказальнікі і інфармацыйныя дошкі. На плошчы будзе арганізавана работа інфармацыйнага цэнтра, дзе можна будзе набыць гасцявыя карты, заказаць экскурсію.

Аргкамітэт г.п.Зэльва



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: