Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Здароўе ўмацуюць, розум падсілкуюць

Здароўе ўмацуюць, розум падсілкуюць29 декабря 2012 — 10:00

З 24 снежня ў школьнікаў пачаліся зімовыя канікулы. Працягнуцца яны па 7 студзеня  ўключна.У трэцяй і пятай гарадскіх школах, а таксама ў Азёркаўскай і Рагозніцкай СШ, Мікелеўшчынскім д/с—школе  арганізавана работа аздараўленчых лагераў. Тут  аздараўленне пройдуць 159 рабят. Яшчэ 90 чалавек умацуюць здароўе ў лагерах, што працуюць пры спартыўных школах.— На зімовыя канікулы запланавана мноства мера-прыемстваў – адукацыйных, культурных, спартыўных, — расказвае метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі  райвыканкама Інна Васільеўна Навіцкая. – Сярод чарады калядна-навагодніх прадстаўленняў і баляў-маскарадаў прадугледжаны  творчыя і інтэлектуальныя конкурсы, віктарыны, трэнінгавыя заняткі і псіхалагічныя гульні. Будуць арганізаваны таксама экскурсіі, спаборніцтвы, дыскатэкі і шматлікія рухомыя гульні на свежым паветры.

Н. БЯЙДУКНа здымку: добра зімой на вуліцы.Фота С. ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: