Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

Здароўе – перш за ўсё

23 сентября 2011 — 10:00

У якім стане знаходзіцца зараз ахова здароўя на Гродзеншчыне? З якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца медыкам і іх пацыентам? Чаго чакаць ад медыцынскай галіны ў перспектыве? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоў-валіся падчас адзінага дня інфармавання ў ходзе сустрэч раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў з насельніцтвам.

Інфармацыйная група старшыні райвыканкама А.С. Шафарэвіча сустракалася з калектывам дзіцячай школы мастацтваў. У вытворчым упраўленні “Мастоўскі рамонтны завод” пабывала група першага намесніка старшыні райвыканкама А.М. Вярышкі. З працаўнікамі калектыву СВК “Азяранскі” правяла сустрэчу група намесніка старшыні райвыканкама Т.М. Мурынай. У адміністрацыйным цэнтры Курылавіцкага сельскага Савета працавала інфармацыйная група намесніка старшыні райвыканкама Дзм. П. Булака, а ў Малькавічах – група старшыні раённага Савета дэпутатаў В.І. Табалы. Група намесніка старшыні райвыканкама Г.П. Снітко сустракалася з калектывам другой гарадской школы.

Абласная інфармацыйная група  начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама А.І. Сягодніка працавала ў пятай гарадской школе. Маладзёжная інфармацыйна-прапагандысцкая група начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама М.М. Дзенісевіча пабывала  ў Малькавіцкай, Курылавіцкай, Азёркаўскай школах. З вучнямі і настаўнікамі гэтых навучальных устаноў абмяркоўваліся праблемы, якія сталі апошнім часам асабліва актуальнымі, -- законапаслухмяныя паводзіны падлеткаў у грамадскіх месцах, прадухіленне дарожна-транспартных здарэнняў і  распіццё спіртных напояў непаўналетнімі.

Чыстыя і светлыя памяшканні, спраўнае рабочае абсталяванне, захаванне правіл тэхнікі бяспекі пры ажыццяўленні тых ці іншых аперацый, спрыяльны псіхалагічны клімат у калектыве станоўча ўздзейнічаюць на стан здароўя работнікаў. У час адзінага дня інфармавання насельніцтва размова ішла таксама пра ахову працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці і раёна.

А. ШВЯДКО



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: