Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНаш край

Запрашаем на свята

Запрашаем на свята09 сентября 2015 — 10:00

12 верасня 2015 года Воранава запрашае на V адкрыты абласны фестываль гульні “Карнавал весялосці”.

Ужо стала добрай традыцыяй на воранаўскай зямлі праводзіць гэтае свята. Мерапрыемства выклікае ў душах людзей самыя добрыя і шчырыя пачуцці. І ўсё гэта — цераз гульню! Гарэзлівую, поўную непасрэднасці, шчырасці і цёплага гумару. Асноўная мэта свята — адраджэнне нацыянальных культурных традыцый, стварэнне з улікам нашага часу ўласных вясёлых, яркіх і індывідуальных гульнёвых праграм. На кожным фестывалі адкрываюцца новыя зоркі сярод майстроў добрага настрою, новыя імёны і калектывы.

Распачнецца свята 12 верасня ў 11.45 на вуліцы Юбілейнай гарадскога пасёлка з карнавальнага шэсця раставых лялек, карнавальных масак і ўдзельнікаў конкурсу гульнёвых праграм. Жыхароў і гасцей фестывалю будзе чакаць галоўная сцэна, якая размесціцца на гарадскім стадыёне гарадскога пасёлка Воранава. Тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята. Канкурсанты прадэманструюць усё сваё майстэрства і вынаходлівасць, творчыя здольнасці і пачуццё гумару, падораць добры настрой прысутным. А некаторым гледачам пашанцуе прыняць непасрэдны ўдзел у гульнёвых праграмах, акунуцца ў неверагодны свет гульні і забаў. Тут жа крыху пазней арганізатары падвядуць вынікі конкурсаў фестывалю.

Цікава будзе і на летняй эстрадзе, і ў гарадскім парку, дзе ўдзельнікі свята змогуць сустрэцца з казачнымі персанажамі, апынуцца на дзіцячай гульнёвай пляцоўцы, па-глядзець спектакль “Падарожжа Машы і Мядзведзя ў краіну мыльных пузыроў” беларускага гульнёвага тэатра раставых лялек “Лялькі для ўсіх”, атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы калектываў эстраднай творчасці Гродзенскай вобласці. Даспадобы прыйдуцца конкурс-выстава кветкавых пано “Карнавал весялосці – свята прыгажосці” і конкурс падвор’яў, якія будуць выкананы па матывах сусветна вядомых мультфільмаў з тэатралізацыяй у выглядзе мюзікла. На працягу свята будзе працаваць выстава “Горад майстроў”, дзе свае работы прадэманструюць умельцы народнай творчасці і Дамы рамёстваў Гродзенскай вобласці.

Вечарам увазе гледачоў прапануецца прэзентацыя шоу-праграмы  маштабнага музычнага праекта “Знай нашых!”. Артысты здзівяць публіку эфектнымі музычнымі нумарамі, ад якіх застануцца самыя яскравыя пачуцці і ўражанні.

Для адпачываючых будзе арганізаваны шырокі гандаль прамысловымі і харчовымі таварамі. Дзетвару чакаюць цікавыя атракцыёны, папкорн, салодкая вата. Актыўных балельшчыкаў запрашаем на спартыўныя спаборніцтвы.

Завяршальным акордам свята стане тэатралізаванае прадстаўленне “Залатое  стагоддзе” тэатра “ІнЖэст”, якое будзе па-сапраўднаму яркім і запамінальным.  Вогненнае шоу і хадулісты ў фантастычных касцюмах створаць адчуванне незвычайнасці і захапляльнага дзейства з неверагоднымі трукамі і спецэфектамі.

А тых, хто не стоміцца за дзень, запрашаем у гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу на светадыёдна-лазерна-танцавальнае шоу “Святочныя рытмы”.Чакаем у госці! Не пашкадуеце! За пытаннямі можна звярнуцца па тэлефонах:  8 (01594) 2-24-05,  2-14-64, 2-14-47.


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио