Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Запрашае цудоўны свет хрызантэм у Мастах

Запрашае цудоўны свет хрызантэм у Мастах05 сентября 2017 — 16:01

14-15 верасня, ў выставачнай зале  Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў адбудзецца выстаўка-кірмаш хрызантэм, мнагалетнікаў, хвойных і дэкаратыўных  кустарнікаў. 

 

 Зялёную і  шматколерную кветкавую прыгажосць  прадставіць мастаўчанам магістр біялагічных навук, кветкавод-калекцыянер, кіраўнік гродзенскага гарадскога клуба кветкаводаў “Флора” Алег Багайчук.

 

На выставе наведвальнікі не толькі  змогуць пазнаёміцца і атрымаць задавальненне ад мноства прыгожых і экзатычных  кветак і раслін, але выбраць і набыць  тое, што ім  найбольш спадабалася, што  хацелася б пасадзіць на сваіх дачных і прысядзібных участках, каб зрабіць іх сапраўдным райскім кутком.

 

Вопытны кветкавод абяцае  правесці кансультацыі па догляду і вырошчванню  набытых раслін.

 

 --Калі вы жадаеце свет  вакол сябе зрабіць прыгажэйшым,  прыйдзіце на  зялёную выстаўку, не пашкадуеце!-- запрашае дырэктар цэнтра рамёстваў Ж.Л. Новік.

 

   Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио