Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Запаляць ёлкі агні

Запаляць ёлкі агні21 декабря 2010 — 10:00

 

Навагодняга свята не бывае без цудаў, сюрпрызаў і навагодняй прыгажуні-ёлкі. У магазінах  і на гарадскім рынку ўжо  гандлююць навагодняй атрыбутыкай і самымі ёлкамі. Праўда, пакуль яшчэ ў продажы толькі сінтэтычныя ёлкі і хвойкі. На выгляд прыгожыя, пакуль не дакранешся да галінак, ні за што не здагадаешся, што дрэўца не натуральнае. Цана штучных ёлак вагаецца ад 20 да 200 тысяч рублёў і залежыць ад памеру дрэўца.

   Хто аддае перавагу жывым лясным прыгажуням, пасля 20 снежня варта наведаць Мастоўскае лясніцтва. Там распачнецца масавы продаж галоўных атрыбутаў навагодняга і каляднага святаў. Як паведаміла памочнік ляснічага С.Ч. Тамашэвіч,  на лясной плантацыі, што паблізу Мастоў Правых, вырашчана да свята каля 600 ёлак і хвоек. 

    Будуць таксама гандляваць навагоднімі  хвойнымі дрэўцамі Пескаўскае, Курылавіцкае, Малькавіцкае і Лунненскае лясніцтвы. Ёлкамі і хвойкамі мяркуюць забяспечыць усіх жадаючых.

    Ёлка вышынёй да аднаго метра каштуе 10 200, вышынёй да двух метраў—12 000 рублёў. Такога памеру дрэўцы карыстаюцца найбольшым попытам у насельніцтва. А таму, хто захоча набыць ёлку вышэй за пяць метраў,  давядецца  выкласці за прыгажуню  134 400 рублёў. А вось штраф за самавольна ссечаную ёлку давядзецца заплаціць значна большы.

  А. БЫЛІНСКАЯ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: