Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмСпортивная жизнь МостовщиныНаука и образованиеНаука и образованиеМолодежьМолодежь Мостовщины

Заахвочванне баскетболам

Заахвочванне баскетболам22 августа 2019 — 14:00

Упраўленнем адукацыі Мастоўскага райвыканкама, установамі агульнай сярэдняй адукацыі раёна сумесна з Мастоўскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школай алімпійскага рэзерву праводзіцца работа па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа праз стварэнне спецыялізаваных па спорту класаў.

Першы спецыялізаваны па спорту клас быў адкрыты на базе сярэдняй школы №2 г.Масты ўжо пяць гадоў таму назад. Наведванне спартыўнага класа дае магчымасць навучэнцам рацыянальна спалучаць вучэбна-трэніровачны і адукацыйны працэсы.

Штогод лепшыя з лепшых, адораныя і таленавітыя дзеці за асаблівыя дасягненні атрымоўваюць матэрыяльнае заахвочванне Мостоўскага райвыканкама. Сёлета сярод стыпендыятаў – выхаванка Мастоўскай СДЮШАР, выпускніца другой гарадской школы Ірына Венская.

Асаблівыя здольнасці мастоўскай баскетбалісткі ў 2017 годзе ўжо былі адзначаны на абласным узроўні прэміяй імя А.І.Дубко. 

Дасягненні Ірыны на баскетбольным небасхіле сведчаць аб велізарнай працаздольнасці і ўменні дамагацца пастаўленых мэтаў. Як вынік-паспяховы ўдзел у чэмпіянатах свету і Еўропы, чэмпіёнскі тытул Алімпійскіх дзён моладзі ў складзе юнацкай жаночай зборнай рэспублікі па баскетболу. Мінулым летам на дамашнім чэмпіянаце свету  U-17 у Мінску Ірына Венская была адным з лідэраў нашай каманды, а таксама выдатна праявіла сябе на кантынентальным першынстве сярод дзяўчат U-16 у Падгорыцы (Чарнагорыя), увайшоўшы ў сімвалічную пяцёрку турніру.

Лета 2019 года падаравала Ірыне выдатную магчымасць на адпачынак у лагеры “Баскетбол без межаў”, арганізаваны ў Рызе Нацыянальнай Баскетбольнай Асацыяцыяй (НБА) і Міжнароднай Федэрацыяй Баскетбола (ФІБА). Гэта адна з ліку лепшых спартсменак нашай краіны, якая прадставіла не толькі Мастоўскі раён, але і Рэспубліку Беларусь у дадзенай праграме. Разам з іншымі самымі таленавітымі маладымі баскетбалістамі і баскетбалісткамі кантынента ў юнай мастаўчанкі была ўнікальная магчымасць атрымаць тэарэтычныя і практычныя парады ад прафесійных ігракоў, легендарных баскетбалістаў і трэнераў каманд НБА.

Заахвочвае баскетболам не толькі Ірыну, але і іншых юных мастоўскіх спартсменаў  заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, трэнер-выкладчык Мастоўскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Валерый Пятровіч Ваўлеў .

Немагчымы дасягненні без бацькоўскай падтрымкі і дапамогі. Мама і тата Ірыны заўсёды  актыўныя балельшчыкі, нягледзячы на месца правядзення спаборніцтваў. Таму ўзнагарода бацькоў падзячным пісьмом старшыні Мастоўскага райвыканкама за годнае выхаванне дачкі заслужана і апраўдана.

Зразумела, што асаблівыя дасягненні пад сілу толькі асаблівым дзецям. Але, разам з тым,  варта аддаць належнае намаганням органаў улады і кіраўнікам ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па забеспячэнні аптымальных умоў для развіцця асаблівых здольнасцяў падрастаючага пакалення.

Н. Палубятка, метадыст дзяржаўнай установы “Мастоўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”



Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио