Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

«За такіх людзей маліцца трэба»

17 января 2011 — 10:00

Жыхары вёскі Пладовая, што на тэрыторыя Лунненскага сель-скага Савета, лічаць, што ім вельмі пашанцавала, што побач размясціліся палеткі фермерскай гаспадаркі “Гарызонт”. Дакладней, ім пашанцавала на сустрэчу  з добрымі і міласэрнымі фермерамі-братамі Генрыхам і Альфрэдам Мысліўцамі. ”Гэтыя людзі для нас святыя”,— сцвярджае сельскі стараста Пётр Іванавіч Чаплінскі.   З ім пагаджаецца большасць вяскоўцаў.

    З таго часу, як паблізу Пладовай размясцілася фермерская гаспадарка “Гарызонт”, яе  жыхары (а гэта пераважна людзі пажылыя) не ведаюць праблем з забяспячэннем на зіму агароднінай: бульбай, буракамі, ка-пустай, морквай, цыбуляй. Усё гэта па дабрыні сваёй душэўнай фермеры Мысліўцы вяскоўцам даюць бясплатна і нават сваім транспартам дастаўляюць агародніну кожнаму на падворак. Мінулай восенню ўсе, хто меў патрэбу, атрымалі ад фермераў бяс-платна па 500 кілаграмаў бульбы, а таксама іншай агародніны.

   Ці многа вы сустракалі такіх людзей, якія за свае ўласныя сродкі купілі б і адрамантавалі  б у той жа Пладовай дом адзінокай кабеце? Для Генрыха Валяр’янавіча такі ўчынак амаль што норма жыцця.

    Настаяцель храмаў у Лунна і Чарлёне айцец Аляксандр таксама лічыць, што яму пашанцавала на сустрэчу з са-праўднымі хрысціянамі і проста добрымі людзьмі. Калі пачалася рэканструкцыя храма ў Чарлёна і будаўніцтва царкоўнага дома ў Лунна і ўзніклі некаторыя праблемы, прыхажане параілі айцу Аляксандру (а ў гэтым прыходзе ён служыць параўнальна нядаўна) звярнуцца за парадай і дапамогай да Генрыха Валяр’янавіча. І не было такога выпадку, каб ён адмовіў у дапамозе прыхажанам і айцу Аляк-сандру. За такіх людзей маліцца трэба, каб іх больш было сярод нас.

    Не нарадуюцца таму факту, што менавіта ў нашым раёне ёсць фермерская гаспадарка “Гарызонт”, вучні і нас-таўнікі, выхаванцы і работнікі дзіцячых садоў. Ужо на працягу пяці апошніх гадоў установы адукацыі раёна атрымліваюць ад фермерскай гаспадаркі “Гарызонт” агародніну і застаюцца з вітаміннай прадукцыяй  на цэлую зіму. У дадатак да гэтага, сёлета фермеры Мысліўцы праявілі шчодрасць у адносінах да дзяцей, аказаўшы ім  значную бязвыплатную спонсарскую дапамогу.  

  Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: