Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноУрожай-2017Урожай-2017

За працу старанную дзякуй. І за хлеб на нашым стале

За працу старанную дзякуй. І за хлеб на нашым стале28 августа 2013 — 10:00

 У мінулую пятніцу ў зале Лунненскага сельскага Дома культуры было цесна ад гледачоў: тут святкавалі дажынкі і ўшаноўвалі перадавікоў сёлетняга жніва сельгаспрадпрыемства “Чарлёна”.

— Свята, што ладзілася сумеснымі  намаганнямі культработнікаў Лунненскага СДК, Глядавіцкага і Стральцоўскага сельскіх клубаў, прайшло вельмі ўрачыста і цікава, прынесла шмат прыемных хвілін усім яго ўдзельнікам, — адзначыла намеснік дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Чарлёна” Галіна Міхайлаўна Лаўчынская.

Граматы, грашовыя прэміі і чырвоныя стужкі з надпісам “Дажынкі-2013” былі ўручаны тым хлебаробам, што сваёй руплівасцю і стараннасцю забяспечылі станоўчы зыход уборкі. Прычым, віншаванні яны прымалі не толькі ад кіраўніка гаспадаркі Г. М. Шатуева, але і ад старшыні Мастоўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК В. М. Метлюка. Узнагароды для лепшых працаўнікоў падрыхтаваў і прафкам сельгаспрадпрыемства пад кіраўніцтвам А. І. Хоха.

Слоў падзякі і моцнага поціску рукі  за добрасумленную працу заслужылі камбайнеры Юрый Уладзіміравіч Сліўко і Іван Мікалаевіч Еўлашэвіч, Валерый Уладзі-міравіч Строк і Генадзій Антонавіч Савіцкі, Валерый Казіміравіч Алізар і Алег Аляксандравіч Навіцкі, Мечыслаў Казіміравіч Алізар і Валянцін Іосіфавіч Абухоўскі.

Дбайнасцю і адказнымі адносінамі да справы вызначыліся камбайнеры Аляксандр Андрэевіч Басай, Віктар Аляксандравіч Варац, Аляксандр Мікалаевіч Каранеўскі, Мікалай Мікалаевіч Каранеўскі, Аляксандр Міхайлавіч Жыдкоў і Максім Аляксандравіч Басай.

Добрых вынікаў на жніве дасягнуў  і маладзёжны экіпаж у складзе Дзяніса Віктаравіча Карнея і Аляксандра Юр’е-віча Улановіча. Хлопцы працавалі на камбайне КЗС-1218 і намалацілі  больш за тысячу тон зерня. Лепшыя паказчыкі па адвозцы зерня ў вадзіцеляў  Дзмітрыя Міхайлавіча Ката, Віктара Аляк-сандравіча Скварады, Міхаіла Іосіфавіча Баярчыка і Анатоля Уладзіміравіча Дубровенкі.  Сярод моладзі вылучыўся вадзіцель МАЗа Віктар Віктаравіч Крывулька.

Сумленна і старанна працавалі ў час жніва, уносячы свой пасільны ўклад у агульную справу, і аператары сушыльных агрэгатаў. Гэта Андрэй Мар’янавіч Трахімовіч і Канстанцін  Юр’евіч Кулак. Усім перадавікам, а таксама жыхарам Лунна свае творчыя віншаванні ў выглядзе задушэўных песень адрасавалі работнікі клубных устаноў і самадзейныя артысты.

Дырэктару ААТ “Чарлёна” Г. М. Шатуеву былі ўручаны вянок, каравай і сноп – дажыначныя сімвалы дабрабыту і працавітасці. Дарэчы, сноп, які зараз упрыгожвае кабінет кіраўніка, да свята рыхтавала Вольга Канстанцінаўна Варабей – мясцовая майстрыха, якая захапляецца пляценнем макрамэ.

А смачным духмяным караваем з мукі новага ўраджаю дзяўчаты ў нацыянальных беларускіх касцюмах частавалі ўсіх прысутных – гэта яшчэ адна традыцыя правя-дзення свята ў Лунна. Н. БЯЙДУК



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: