Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеАкция "Наши дети"Новости МостовщиныНовости Мостовщины

З верай у дабро. Юныя навучэнцы гімназіі №1 г. Масты прымаюць удзел у акцыі “Нашы дзеці”

З верай у дабро. Юныя навучэнцы гімназіі №1 г. Масты прымаюць удзел у акцыі “Нашы дзеці”15 декабря 2021 — 13:27

Усе людзі: і дзеці, і дарослыя –  мараць аб тым, каб  іх любілі, каб аб іх  клапаціліся, рабілі падарункі. Кожны чалавек можа ажыццявіць  чыю-небудзь маленькую мару і падарыць адчуванне свята тым, хто  па розных прычынах   жыве не побач са сваімі  роднымі, а  гэта  дзеці з дамоў сямейнага тыпу, з сацыяльна-педагагічнага цэнтра Мастоўскага раёна,  якія, нягледзячы на цяжкі лёс,  вераць у добрую казку і чараўніцтва. Вераць у цуд і дзеці, якія наведваюць цэнтр  карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дзе мы частыя госці.   Цуд для абяздоленых дзяцей ствараюць неабыякавыя людзі, гатовыя шчодра падзяліцца душэўным цяплом, любоўю і клопатам.

Мы, гімназісты і настаўнікі,  заўжды вельмі рады шчодра падзяліцца  целынёй  сваіх   сэрцаў з усімі дзецьмі.  У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”  мы сабраліся ўсе разам, каб зрабіць прыгожых анёлаў. І час чараўніцтва,  выканання жаданняў  і, вядома ж, час дабрыні настаў!  У нашай творчай майстэрні было так цёпла, так душэўна! Кожны ўлажыў  у гэту справу  часцінку свайго сэрца, сваёй душы. І ў нас атрымаліся цудоўныя  анёлачкі. Гэты цуд мы падорым дзецям.

Спадзяёмся, што зробленыя з чыстай душой  анёлы будуць ахоўваць дзяцей ад няшчасцяў. Для нас вельмі важна, каб кожны хлопчык і  кожная дзяўчынка  ў поўнай меры адчулі радасць ад свята, паверылі ў цуд, бо, калі па-сапраўднаму верыць у цуд, у сваю мару, яны абавязкова  збудуцца.  

Вельмі хутка  мы прыйдзем  з падарункамі да тых, хто нас чакае, хто верыць у  чараўніцтва, у казку  і ў добрых і шчырых людзей.  Мы  ад чыстага сэрца  жадаем  зрабіць   прыемнае  дзецям.  Менавіта  напярэдадні чароўнага свята  мы хочам, каб яны адчулі, што  яны  не адны, што побач  ёсць тыя, хто гатовы падзяліцца з  імі   цяплом, дабром і любоўю.  

   

 Алена САЛАМАХА,

музычны кіраўнік гімназіі №1 г. Масты


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио