Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

З Ваўкавыска --з дыпломам

14 марта 2011 — 10:00

Народны хор ветэранаў працы “Надзея” і мужчынскі народны хор адзначаны дыпломамі ўпраўлення культуры аблвыканкама  і каштоўнымі падарункамі на абласным фестывалі “ Не старэюць душой ветэраны”, які праходзіў у Ваўкавыску, за духоўнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду песні і актыўны ўдзел у культурным жыцці вобласці. Гэтай прыемнай навінай падзялілася кіраўнік хора “Надзея” Ірына Содаль.

   Абодва аматарскія калектывы выступілі  выдатна, пацвердзіўшы ў чарговы раз ганаровае званне “Народны аматарскі калектыў”.    У рэпертуары калектываў на гэты раз былі беларускія народныя песні і творы беларускіх кампазітараў. Паспяхова выступілі на фестывалі салісты хора “Надзея” Ганна Рымко і Анатоль Астапенка.

 А. БЫЛІНСКАЯ



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: