Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

З мужчынскай прафесіяй у фінале жаночага конкурсу

З мужчынскай прафесіяй у фінале жаночага конкурсу31 марта 2011 — 10:00

Нядаўна ў Мінску  ў зале Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра  гледачы шчырымі апладысментамі віталі самых дастойных жанчын —  удзельніц заключнага фіналу  трэцяга Рэспубліканскага конкуру “Жанчына года-2010”. Сярод іх пашчасціла быць  і Алене Міхайлаўне Чубрык. Дырэктар Скідзельскага лясгаса заслужыла гэты гонар, стаўшы пераможцай у абласным этапе конкурсу ў  самай складанай і сур’ёзнай намінацыі “За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва”.

Па нашых мерках і разуменнях,  у Алены Міхайлаўны Чубрык -- мужчынская прафесія і пасада. Ужо каторы год яна ўзначальвае Скідзельскі лясгас, а да гэтага працавала ляснічым Мастоўскага лясніцтва. Алена Міхайлаўна  разам са сваімі работнікамі паспяхова памнажае лясныя багацці нашай рэспублікі і не менш паспяхова кіруе шматлікім мужчынскім калектывам.

  Нават  займаючы самую высокую кіруючую пасаду,  жанчына заўсёды  застаецца жанчынай.    А любая прадстаўніца слабога полу нераўнадушна да прыгожага. Часта бываючы  ў лесе, немагчыма быць абыякавым да  прыгажосці лясных краявідаў.  Алена Міхайлаўна старалася наблізіць прыгажосць да гараджан. Мастаўчане, прагульваючыся  каля будынка Мастоўскага лясніцтва, з  захапленнем і здзіўленнем  любуюцца не толькі добраўпарадкаванай, але і прыгожай тэрыторыяй. Бацькі любяць фатаграфаваць дзяцей каля штучнай сажалкі, дзе плешчуцца жывыя шчупакі. Тут з задавальненнем фатаграфуюцца маладыя пары ў дзень вяселля.

   Па прыкладу Алены Міхайлаўны пачалі добраўпарадкаваць і ўпрыгожваць тэрыторыі вакол сваіх адміністрацыйных будынкаў і іншыя кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада. Для азелянення і ўпрыгожвання  ўчасткаў яны набывалі экзатычныя дрэўцы і кустарнікі, вырашчаныя ў гадавальніку лясніцтва.

   Для фіналістак рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2010” лепшыя майстры сцэны нашай рэспублікі далі канцэрт. Узнагароды ім уручалі вядомыя грамадскія дзеячы. Адкрывала ўрачыстую цырымонію і добрыя словы ў адрас кожнай удзельніцы сказала старшыня грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Надзея Ермакова, старшыня праўлення “Беларусбанка”.

    —Уражанні ад конкурсу  засталіся самыя добрыя,—расказвае Алена Міхайлаўна Чубрык.— Да фіналу дайшлі  самыя   цікавыя жанчыны, пазнаёміцца з імі—адно задавальненне. І за сябе прыемна—усё-такі дайшла да фіналу, не сорамна вяртацца ў свой мужчынскі калектыў.

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымку: А. М. ЧУБРЫК (чацвёртая злева) і  фіналісты абласнога тура конкурсу «Жанчына года-2010».



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: