Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНовости МостовщиныНовости Мостовщины

“З іх атрымаюцца добрыя спецыялісты”

“З іх атрымаюцца добрыя спецыялісты”25 мая 2011 — 10:00

– так гавораць у Дубненскай участковай бальніцы пра маладых урачоў Андрэя Пашкоўскага і Наталлю Рахунок, якія прыехалі сюды на працу па размеркаванню. Хваляць іх і вельмі спадзяюцца, што маладыя людзі застануцца тут працаваць і надалей.

Андрэй Пашкоўскі  прыехаў сюды пасля заканчэння Гродзенскага медуніверсітэта. Месцам працы застаўся задаволены, ацаніў магчымасці для шырокай практычнай дзейнасці. Разумны, талковы малады ўрач адразу выклікаў давер і павагу ў мясцовых жыхароў.

Наталля Рахунок – уражэнка Мастоў. Закончыла Аршанскі медыцынскі каледж і ўжо трэці год працуе зубным фельдчарам у Дубна. Пацыентаў у яе дастаткова, і кожнаму, хто прыходзіць да яе за дапамогай, дзяўчына імкнецца як мага лепш і якасней  аказаць медыцынскую дапамогу. Аднак Наталля не абмяжоўваецца толькі гэтай спецыяльнасцю, яна вучыцца завочна на медыка-эколага.

Маладыя спецыялісты ў вольны час любяць чытаць  прэсу, у тым ліку і раённую газету «Зара над Нёманам», якую выпісваюць, каб заўсёды быць у курсе  свежых мясцовых навін.



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: