Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодежьМолодежь Мостовщины

З дабром да кожнага дзіцяці

З дабром да кожнага дзіцяці06 января 2012 — 10:00

На Новы год і Каляды прынята рабіць добрыя ўчынкі і падарункі для родных і блізкіх. Ніхто так не  чакае  ад свята цудаў, як дзеці, асабліва тыя, хто па волі лёсу сустракаў свята не дома сярод блізкіх людзей, а ў сацыяльным прытулку ці на бальнічным ложку. Каб ні адно дзіця не адчула сябе забытым і пакінутым, накіравана  дабрачынная  рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”.

Па добрай традыцыі  ў святочныя дні  кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка  наведваў з падарункамі і віншаваннямі сацыяльныя ўстановы, дзе знаходзяцца хлопчыкі і дзяўчынкі, пазбаўленыя бацькоўскага цяпла.  Міласэрную эстафету падхапілі прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў, дабрачынных фондаў, грамадскіх аб’яднанняў на месцах, каб павіншаваць дзяцей з навагоднімі і каляднымі святамі і ўручыць ім свае падарункі.

Навагодняя ёлка для  адораных дзяцей з удзелам старшыні райвыканкама А.С. Шафарэвіча  прайшла ў раённым цэнтры пазашкольнай работы. У  дабрачыннай ёлцы для дзяцей-сірот і інвалідаў прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Т.М.  Мурына.

  Работнікі  ДП “Мастоўская МПМК-155” перадалі  падарункі з цукеркамі і іншымі прысмакамі  для дзяцей з сацыяльнага прытулку. Прадстаўнікі РУП ЖКГ наведалі з падарункамі дзяцей з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Кіраўнік фермерскай гаспадаркі “Гарызонт” Г.В. Мыслівец паклапаціўся ў гэтыя святочныя дні пра дзяцей-інвалідаў. Наведвальнікі дзённага аддзялення прабывання для інвалідаў ЦСАН выказваюць словы шчырай   удзячнасці за дабрыню, міласэрнасць і падарункі Аладдзіну Бабышову.

  Не засталіся ў баку ад  дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” раённыя грамадскія арганізацыі “Белая Русь” і “Фонд міру”, Мастоўскі райкам  прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Яны падрыхтавалі падарункі для дзяцей-сірот, якія  засталіся без апекі бацькоў і выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу і для тых   рабят, якія ў святочныя дні знахо-дзіліся на лячэнні ў  педыятрычным аддзяленні бальніцы.

  Рабіць дабро дзецям ніколі не позна. Акцыя “Нашы дзеці” працягваецца. Любому з нас, не залежна ад займаемай пасады,  можна ў гэтыя святочныя дні праявіць свае самыя лепшыя душэўныя якасці. Рука, працягнутая з дабром дзецям, ніколі  не збяднее, а дабро да шчодрага чалавека вернецца ўдвая. 

Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

На здымках: удзельнікі навагодняга прадстаўлення для адораных дзяцей.

Фота С. ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: