Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодежьМолодежь Мостовщины

З ахвотай да работы

З ахвотай да работы05 августа 2013 — 10:00

Мастаўчанка Кацярына Андруцэвіч атрымлівае спецыяльнасць эканаміста ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажыўкааперацыі (г. Гомель), а свае летнія канікулы вырашыла сумясціць з працай прадаўца ў гарадскім магазіне “Аксаміт”.— Гэта і магчымасць зарабіць хоць і невялікія, але “свае” грошы на ўласныя патрэбы, і добрая практыка, вопыт, што змогуць спатрэбіцца ў будучым, — разважае дзяўчына. – Работа мне падабаецца, цікава паспрабаваць сябе ў новай ролі, праявіць адказнасць і самастойнасць. Вялікі дзякуй калектыву “Аксаміта” за дапамогу, падтрымку і добразычлівыя адносіны.

Летась Кацярына з залатым медалём закончыла гімназію №1 г. Масты. Прыкладам працавітасці і добрасумленных адносін да справы для яе з”яўляюцца бацькі, што працуюць на адкрытым акцыянерным таварыстве «Мастоўдрэў».

Яшчэ адна студэнтка Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажыўкааперацыі,  будучы эканаміст Дар’я Андала таксама прыняла рашэнне папрацаваць у час летніх канікул. Яна з поспехам асвойвае прафесію ўкладчыка-ўпакоўшчыка хлебабулачных вырабаў на хлебазаводзе. А вось Настасся Антонава, якая вучыцца ў Гомелі на бухгалтара, у час сваіх мінулагодніх канікул была прадаўцом летняга вынаснога павільёна.Вопыт самастойнай работы летась набылі навучэнкі Гродзенскага гандлёвага каледжа Белкаапсаюзу (II узровень навучання) Юлія Мірошнікава і Юлія Малец. Першая ў час вытворчай практыкі і летніх канікул працавала ў магазіне аграгарадка Пацавічы, адкуль сама родам, другая – прымяняла атрыманыя веды ў магазінах горада. Сёлета дзяўчаты скончылі вучобу і  прыступілі да выканання сваіх прафесійных абавязкаў.

А працоўны стаж прадаўцоў-касіраў універсама “Родны кут” Святланы Клусевіч і Настассі Ялоўчык  складае без малога ўжо год. За гэты перыяд яны навучыліся лепш разбірацца ў пакупніках і вырашаць узнікаючыя канфліктныя сітуацыі, сталі больш уважлівымі і ўпэўненымі.

— Мы разам вучыліся ў Гродзенскім гандлёвым каледжы, а цяпер разам працуем, — расказваюць нашы субяседніцы.— Работа і цікавая, і складаная адначасова. Патрабуе шмат вытрымкі, напружання фізічных і маральных сіл. У гэтым сэнсе вельмі дапамагае вопыт, набыты падчас практыкі ці летняй падпрацоўкі, — дзеліцца Святлана.—Атрыманы вопыт і ў вучобе добрая падмога, — падрымлівае сяброўку Настасся.—Тым больш, што мы плануем паступаць на II узровень навучання.

Завочна працягваць вучобу па мэтаваму накіраванню Мастоўскага філіяла аблспажыўтаварыства будзе і Ігар Мажэйка з Лунна. З сярэдзіны чэрвеня ён прыступіў да работы ў прадуктовым магазіне аграгарадка Гу-дзевічы. Тут жа хлопец праходзіў вытворчую практыку і зарэкамендаваў сябе як вельмі старанны і адказны работнік. Прадаўцы магазіна самі ж і прапанавалі Ігару ўладкоўвацца да іх на пастаянную работу.

Н. ШЭЎЧЫКНа здымках: прыветліва сустракаць і якасна абслугоўваць пакупнікоў стараюцца Настасся ЯЛОЎЧЫК і Святлана КЛУСЕВІЧ; паспяхова асвойвае прафесію прадаўца мастаўчанка Кацярына АНДРУЦЭВІЧ.ФотаС. ЗВЯРОВІЧА



Назад

Написать комментарий


Ваше имя: Email: Ваш комментарий: